Паляыничы (на белорусском языке)   ::   Олдридж Джеймс

Страница: 21 из 256

Усе, хто ведаў Эндзi, у тым лiку i Рой, верылi, што Эндзi жывы i калi-небудзь вернецца. Ён заўсёды быў няўрымслiвы i хуткi на рашэннi, лёгка трапляў у бяду, але заўсёды з яе выблытваўся. У дзяцiнстве яны з Роем i Джэкам Бэртанам былi тройкай неразлучных малайцоў, неўтаймоўных, апантаных духам разбурэння, iх рэдка бачылi ў школе, яны вечна прападалi ў лесе, аблазiлi ўсю акругу ад Гурона да Соа. Дваццацiгадовымi юнакамi яны разам палявалi i ставiлi пасткi, але Эндзi быў занадта няўрымслiвы, каб праводзiць у лесе месяц за месяцам, i ён выправiўся ў Таронта, адкуль хутка вярнуўся з жонкай, жанчынай, народжанай i выхаванай у горадзе, якога яна да гэтага нi разу не пакiдала. Ажанiўшыся, Эндзi зрабiў усё, што мог, каб наладзiць аседлае жыццё. Яго бацькава ферма была ўжо даўно закiнутай, i Эндзi перабраўся на ранейшую ферму Мак-Нэйраў - драўляны зруб на тры пакоi з прысядзiбным участкам. Некалькi гадоў ён быў падзельнiкам у Сэма Мак-Нэйра, працаваў заўзята, калi працавалася, але так i не стаў фермерам, не затрымаўся на зямлi. I Рой i Джэк Бэртан заўсёды лiчылi, што ў рэшце рэшт ён уцячэ, а калi ён уцёк, iм стала не хапаць яго, асаблiва Рою. Акрамя таго, што ён страцiў Эндзi-сябра, не стала i незаменнага партнёра ў дзелавых аперацыях. Iменна Эндрус забiраў у Роя ўсе лiшкi пушнiны - усе незаконныя i не ў сезон здабытыя скуркi - i спакойна збываў iх на пушнiннай факторыi ў Бага - блiжэйшым гарадку, кожны раз чакаючы, пакуль Рой не вернецца ў лес, i пазбаўляючы яго ад усялякай падазронасцi.

|< Пред. 19 20 21 22 23 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]