Паляыничы (на белорусском языке)   ::   Олдридж Джеймс

Страница: 195 из 256

Ён зiрнуў у чыстае неба з марным спадзяваннем на снег, якi зацерушыў бы ягоныя сляды, але пры такiм надвор'i - а яно магло трымацца яшчэ шмат дзён - ён ведаў, што пакiне за сабой выразны след, след дзвюх чалавечых ног, якi цяжка схаваць у гэтай свежазаснежанай краiне. Ён вырашыў iсцi на захад да Сярэбранай ракi, замест таго каб скiраваць адразу на поўдзень да ўчастка Скоцi. Ён разлiчваў, што калi да Сярэбранай ракi яго не дагоняць, ён можа спакойна iсцi ўздоўж яе русла да самага Муск-о-гi. Таму ён павярнуў на захад.

- Калi хочуць злавiць, дык давядзецца палавiць, - прамармытаў ён, папраўляючы на лбе галаўную папругу, i з гэтымi словамi пачаў паход, якi павiнен быў стаць апошнiм выпрабаваннем для яго дужых ног, апошнiм выклiкам заблытаным абставiнам i чалавечаму закону, адным словам, - яго вынiковым выклiкам лёсу.

Ён адчуваў адносную бяспеку, пакуль трымаўся лясiстых нiзiн, але неўзабаве яму давялося выйсцi на адкрытую мясцовасць, каб перасекчы адзiн хрыбет, а затым i наступны. Ён увесь час стараўся iсцi за чарговым грэбенем, каб схавацца ад праследвальнiкаў, i быў перакананы, што не страцiць нiводнага шанцу, якi давалi яму яго спрыт i знаходлiвасць, як раптам яго аглушыла з'яўленне яшчэ дваiх людзей. Яны з'явiлiся з зусiм нечаканага напрамку i iшлi супрацьлеглым схiлам нiзiны. Ён упаў на снег у цень скалы, але яго мех высока тырчаў над снегам, i Рой, калi назiраў за iмi, адчуваў сябе як паралiзаваны страхам цецярук. Яны былi так блiзка, што ён адрознiваў iхнiя твары, i, без усялякага сумнення, гэта былi пушныя абходчыкi.

|< Пред. 193 194 195 196 197 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]