Паляыничы (на белорусском языке) :: Олдридж Джеймс
Страница:
22 из 256
Тым, што Рой так лёгка збываў увесь свой незаконны набытак, i тлумачылiся яго паляўнiчыя поспехi. Без незаконнай пушнiны ён нядоўга пратрымаўся б на сваiм паляўнiчым участку, на законную норму нельга было пражыць. Калi Эндзi збег, Рой апынуўся ў складаным становiшчы. Сам ён не мог вазiць скуркi на факторыю, гэта было б надта адкрыта i небяспечна. На дапамогу прыйшла мiсiс Эндрус, якая прадоўжыла збыт пушнiны за грошы - звычайныя камiсiйныя ў такiх здзелках. Рой згадзiўся на гэта спачатку неахвотна, але пазней добра ацанiў яе паслугу. Хутка ён зразумеў, што гэтая мiнiяцюрная гараджанка, якая так i не вызвалiлася ад сваiх гарадскiх звычак i манер, на самай справе ўвайшла ў смак гульнi з законам. Для яе гэта быў паядынак, у якiм яе аўтарытэт гараджанкi i мiнiяцюрная знешнасць спаборнiчалi з даверлiвасцю iнспектара i праставатасцю акружной палiцыi, - паядынак, якi яна вяла тымi ж макiавелеўскiмi метадамi, якiмi змагаўся супраць iнспектара сам Рой.
- Калi iнспектар зловiць вас, - сказаў ёй аднойчы Рой, - ён адпусцiць вас, калi вы скажаце яму, у каго ўзялi пушнiну.
Яе адказ дадаў штосьцi новае ў iх адносiны.
- Па-першае, спачатку iнспектар зловiць вас, - адказала яна, - а, па-другое, пра мяне ён даведаецца толькi ад вас. Не iначай. - Яна прамовiла гэта спакойна, яе ласкавыя вочы перахапiлi позiрк Роя, абвяргаючы i пацвярджаючы яе ж словы.
Усведамленне агульнай справы неяк па-новаму звязала iх.
|< Пред. 20 21 22 23 24 След. >|