Паляыничы (на белорусском языке)   ::   Олдридж Джеймс

Страница: 201 из 256

Ён ведаў, што далей на захад iсцi нельга, адтуль яму ўжо не прабiцца да сваёй хацiны, бо праследвальнiкi будуць i спераду i ззаду. Ён вышукваў на хрыбце аголеныя схiлы, дзе б згубiлiся яго сляды, дзе ён мог бы павярнуць на поўдзень; але ветру не было, каб сагнаць снег з хрыбтоў, i сама большае, што ён мог зрабiць, - гэта цягнуць за сабой пiхтавую галiнку, каб хоць крыху загладзiць сляды.

Ён спрабаваў i iншыя хiтрыкi, хоць яны i забiралi ягоны час: напрыклад, iсцi ўлукаткi, а затым старанна загладжваць сляды метраў на пяцьдзесят. Ён ахвяраваў на гэтыя хiтрыкi каштоўны час, але ў сваiм адчайным iмкненнi адарвацца ад пагонi хапаўся за любыя сродкi.

У тым, якiя бескарысныя яго хiтрыкi, ён пераканаўся, калi выйшаў на адкрытае месца'i адразу ж пачуў стрэл, а затым убачыў, як куля стукнулася аб скалу крыху нiжэй за яго. Ён бачыў i чалавека, якi зрабiў гэты папераджальны стрэл. Гэта быў той мажны: сам iнспектар альбо яго двайнiк, чалавек, якога Рой баяўся зараз больш за ўсё iншае.

- Ну дзе ж снег?! - крычаў Рой у неба.

Неба было шэрае, але марознае, i ўвесь дзень мароз мацнеў. Рой адчуваў гэта таму, што быў змучаны i пастаянны пот ахалоджваў яго цела, замарожваючы бялiзну. Толькi ў час руху ён развiваў у целе дастаткова цяпла, але як толькi спыняўся, яго трэсла, ён губляў апошнiя сiлы, i, вiдаць, наблiжаўся час, калi праследвальнiкi яго дагоняць.

Яго ахапiла вострае пачуццё нянавiсцi да марозу i да акаляючай цiшынi, i да глыбокага снегу, якi хапаў яго за ногi i аддаваў ворагу.

|< Пред. 199 200 201 202 203 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]