Паляыничы (на белорусском языке) :: Олдридж Джеймс
Страница:
202 из 256
Ён ненавiдзеў кожны пад'ём, якi патрабаваў дадатковых высiлкаў, i кожны лес, якi загароджваў яму адносна лёгкi шлях па раўнiне. Ён усё часцей думаў, цi не кiнуць яму ўсю здабытую пушнiну, цi не аблегчыць свой груз. Але тое, што прымушала яго рухацца наперад, пакiдала гэты груз на спiне. У гэтай пушнiне было апраўданне ўсяго, i кiнуць хоць частку яе менавiта зараз - азначала занадта шмат у чым прызнацца хоць бы самому сабе. Розум падказваў яму схаваць пушнiну, а затым вярнуцца па яе летам. Але што б нi казаў яму розум, ён ведаў, што калi пакiне тут пушнiну, ён нiколi па яе не вернецца, што ён страцiць адзiн са стымулаў уцякаць. Пушнiна ў мяху за спiной была не проста грашамi - гэта была напружанасць усiх сiл i перамога над кпiнамi прыроды, якая была супраць яго i абыякавай рукой прытрымлiвала снег i дапамагала яго ворагам. Ён ненавiдзеў неба, скалы, дрэвы, азёры, аленяў, якiя кожны дзень перабягалi яму дарогу, дзiкабраза пад дрэвам, скунса на ягонай сцежцы, лiсу i яе сляды на снезе, рысь, ваўка i рыжую вавёрку. Уся краiна стала яго ворагам, i ў смяротнай стомленасцi ён гатовы быў ненавiдзець яе да самага свайго канца.
А пасля ён ледзь не заплакаў ад роспачы, калi пачуў i ўбачыў блакiтны гiдраплан.
|< Пред. 200 201 202 203 204 След. >|