Паляыничы (на белорусском языке) :: Олдридж Джеймс
Страница:
203 из 256
Гiдраплан не быў падобны на малiнаўку, як самалёт Ласона, не, гата была цяжкая качка з непрыемным рыкаючым гукам, магутная машына, якая то апускалася зусiм нiзка, то ўзлятала ўгару, вышукваючы яго, таму ён iмкнуўся iсцi толькi праз лес, з марным спадзяваннем схавацца, марным таму, што для арыентацыi яму ўсё роўна даводзiлася выбiрацца на адкрытую мясцовасць. Яна лёгка знаходзiла яго i са свiстам кружылася над iм, але ўжо вечарэла, i Рой зноў хаваўся ў лесе i надоўга адрываўся, а ёй даводзiлася адлятаць на начлег яшчэ да наступлення цемры, i Рой выйграў яшчэ адзiн дзень для перамогi альбо паражэння.
- Ну вось, нарэшце i адолеў мяне прыяцель-iнспектар! - сумна ўсмiхнуўся Рой.
Ён пасмяяўся з прыяцеля-iнспектара i зрабiў тое, на што iнспектар нiколi не пайшоў бы. Калi сцямнела, Рой прадоўжыў свой шлях. Гэта была рызыка, на якую не пайшоў бы нiводзiн лесавiк. Iсцi па такой мясцовасцi ў цемры было небяспечна не толькi само па сабе (калi спатыкнешся, можна адразу сарвацца i зламаць сабе шыю), было небяспечна i тым, што мiжволi беручы ўлева, можна лёгка прыйсцi менавiта туды, дзе найбольшая пагроза. Гэта быў сляпы шлях без усялякiх арыенцiраў, напралом, праз усе хрыбты i нiзiны. Гэта быў шлях навобмацак, калi давяраеш толькi iнстынкту i компасу - гэтаму безнадзейнаму спалучэнню супярэчлiвых iмпульсаў. Рой так стамiўся за гэты начны пераход, што сон здаўся адзiным, чаго мог хацець чалавек. Ногi яго падкошвалiся, i ён дарагой цаной плацiў за сумнiўную перавагу адарвацца ад пагонi максiмум на пяць-шэсць мiль. Але зараз для яго гэта быў адзiны шанц, i ён iшоў i падаў у цемры, настойлiва iшоў на захад, усё яшчэ не асмельваючыся павярнуць на поўдзень, усё яшчэ чакаў снегу, якi павiнен жа быў калi-небудзь пайсцi.
|< Пред. 201 202 203 204 205 След. >|