Паляыничы (на белорусском языке) :: Олдридж Джеймс
Страница:
213 из 256
Нават аленi знiклi. Знiкла ўсё, акрамя зайца i лiсы. Нам з Самсонам не сабраць i авансу на будучы год, калi б не дадатковы ўлоў з твайго ўчастка.
- А як ты, Боб? - спытаў Рой.
- Пушнiны няма, Рой. Нiчога, толькi крыху маладых баброў i выпадковыя норкi. Гэта не паляванне. - Нiколi яшчэ твар iндзейца не быў гэткiм празрыстым i з такой злавеснай чырванню. Здавалася, нават у ягоных вачах была смерць, i Рою стала нiякавата, гледзячы на яго. - Няма пушнiны, няма, - сказаў iндзеец.
Рой зноў прысеў на ложак, ведаючы, што ён зараз скажа, i ўсё адно баючыся пачаць.
- Вы бачылi, колькi я прынёс пушнiны? - спытаў ён.
- Вядома, - адказалi яны.
- Вось вам трэба падзялiць яе са мной, - сказаў ён.
- Навошта? - спытаў Скоцi.
- Там больш, чым патрэбна мне, - сказаў Рой.
Яны нiчога не сказалi. Рой пазiраў то на аднаго, то на другога.
Скоцi павольна пакруцiў галавой.
- Навошта табе дарыць нам пушнiну? - сказаў ён. - Мяркуючы па тваiм выглядзе, яна дасталася табе вельмi нялёгка. Пушнiна твая. Яна табе яшчэ спатрэбiцца.
- Не ўся, - запратэставаў Рой.
- Уся, да адзiнай скуркi! - адрэзаў Скоцi.
- Паслухай, Скоцi, - сказаў Рой. - Не давай ты волi над сабой твайму закону i парадку. Так, яна з заказнiка, але ж пра гэта нiхто не ведае.
Скоцi пакрыўдзiўся.
- Мяне не гэта хвалюе, Рой.
Рой зразумеў, што сказаў не так, але яму трэба было сказаць iм гэта.
|< Пред. 211 212 213 214 215 След. >|