Паляыничы (на белорусском языке) :: Олдридж Джеймс
Страница:
214 из 256
Ён хацеў аддаць iм пушнiну, але не мог растлумачыць, што аддае iм iхнюю законную долю за тое, што яны жывыя людзi,за тое, што яны яго сябры, за тое, што яны зараз побач з iм. Права на долю здабычы ў заказнiку давала iм само iх iснаванне, але ён не спадзяваўся растлумачыць iм гэта, бо i сам добра не разумеў гэтага. Ён ведаў толькi, што павiнен прымусiць iх узяць пушнiну, i ён угаворваў iх i паасобку, i ўсiх разам, але нiводзiн з iх не згадзiўся.
- Навошта нам браць чужую пушнiну? - спытаў Самсон.
- Дык яна зусiм не чужая, - сказаў Рой.
- А чыя ж?
- У нейкiм сэнсе яна ваша, як i мая.
Скоцi засмяяўся.
- Няма чаго раскiдвацца сваiм дабром, Рой, - сказаў ён.
- Боб! - звярнуўся Рой да iндзейца.
- Пушнiна твая, - сказаў Боб i амаль усмiхнуўся, рэдкi выпадак: прывiд з адзнакай жыцця.
Рой ведаў, што яны адмаўляюцца з тым жа глыбокiм пачуццём павагi, з якiм ён прапануе. Аднак быў момант, калi яму здалося, што Скоцi не хоча браць таму, што ўзяць яе было б несумленна, а Iндзеец Боб таму, што гэта было небяспечна. Але думка гэтая адразу ж знiкла - ён надта добра ведаў гэтых людзей. Пасля ён абвiнавацiў самога сябе, што гэтым падарункам ён iмкнецца частку адказнасцi за браканьерства ў заказнiку перакласцi на iх, але пазней ён адпрэчыў i гэта, бо i зараз ён не адчуваў пакут сумлення. Паляванне ў заказнiку навучыла яго баяцца адзiноты i самазнiшчэння, i закон не меў да гэтага нiякiх адносiн. Затым ён зразумеў, што прапанаваў сваiм сябрам частку самога сябе. Тая ўзаемная павага, якая рабiла неабходным гэты ўчынак, рабiла непазбежным iх адмаўленне, i, радуючыся гэтаму, ён не настойваў.
|< Пред. 212 213 214 215 216 След. >|