Паляыничы (на белорусском языке)   ::   Олдридж Джеймс

Страница: 211 из 256

Цудоўная рэальнасць свету, гуку i дотыку пакiнула яго i саступiла месца чорным, пакутлiвым вобразам зямлi, якая расколвалася, курчылася, вырывалася з-пад яго ног. Яшчэ больш дзiўнымi былi вобразы людзей, якiя вырасталi ў дрэвы, у звяроў, у горы. Роя яны мучылi i прыгняталi, а затым адна вялiзная гара, якая вырасла пад самае неба i выцягнула наперад скалiстую руку, аглушыла яго ледзяной дубiнай. Наносячы ўдар, гара раптам ператварылася ў Эндзi, i з адчуваннем цяжкай рукi Эндзi ён прачнуўся.

- Так, значыць, паляўнiчы вярнуўся дамоў, - пачуў ён.

- Скоцi! - Рой яшчэ нiколi так не радаваўся чалавечаму голасу.

- Ага, ён!

Рой адчуваў, як яго рот распаўзаецца ва ўсмешцы.

- Калi ты ўстанеш, - сказаў Скоцi, - я маю, чым цябе пачаставаць. Здаецца, ты згаладаў.

Рой сеў i ўбачыў, што на яго пазiраюць Скоцi, Самсон i Iндзеец Боб. Засмяяцца ён не мог, бо распухлi губы i язык. I ён толькi ўсiхнуўся, адчуваючы цяпло хацiны ля Чатырох Азёр. Зараз ён усё разумеў. Мiжволi ён азiрнуўся: дзе ж Эндзi? Але Эндзi тут не было.

- Прывiтанне цёплай кампанii, - сказаў ён.

- Мы з Самсонам прыйшлi ўчора вечарам, - растлумачыў яму Скоцi. - Трэба было зрабiць апошнi абход тваiх бабровых пастак, перш чым здымаць iх.

- Здымаць? А мо яшчэ рана?

- Ведаеш, запахла смажаным, Рой, - сказаў Самсон. - З той пары, як ты пайшоў, сюды зазiралi розныя людзi.

- Iнспектар? - спытаў Рой.

- Не. Яго i духу не чуваць.

Рой цяжка ўздыхнуў.

- Ён гнаўся за мной.

|< Пред. 209 210 211 212 213 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]