Паляыничы (на белорусском языке)   ::   Олдридж Джеймс

Страница: 212 из 256

Хiба ты не заўважыў учора, што за мною гналiся? спытаў ён у Iндзейца Боба.

- Я нiкога не бачыў, Рой, - адказаў Боб. - I нiкога не шукаў. Я не ведаў, што ты быў у заказнiку, мне Скоцi сказаў пра гэта толькi ўчора вечарам.

- А дзе мая пушнiна?

- Мы схавалi яе на дрэве, Рой.

Рой устаў, i ўсе падумалi, што ён адразу ж упадзе, але ён утрымаўся i падышоў да печкi. Толькi зараз ён адчуў, нарэшце, боль усiх сваiх ран i ўсяго спакутаванага цела, крывавыя пухiры на лытках, сцёртыя ступнi, ламату ў грудзях i ў нагах. I тым не менш увесь свет нiбыта накладваў на яго гаючую павязку, усё навокал было жывое, гарачае, i як доказ гэтага побач быў Скоцi.

- А як наконт яды? - спытаў ён у Скоцi.

Ён ведаў, што пасля яму будзе дрэнна, але еў прапанаваныя яму Скоцi яечню з салам i бульбу, еў з прагнасцю згаладалага чалавека. Падчас яды ён расказваў iм пра заказнiк, пра свой сыход i пагоню, аж да таго моманту, як сустрэў Iндзейца Боба.

- Ты перакананы, што нiхто мяне не пiльнаваў? - зноў спытаў ён у Боба.

- Я нiкога не бачыў, - паўтарыў Боб, i яго чорныя сумныя вочы на iмгненне ажывiлiся. - Яны, вiдаць, згубiлi цябе ля таго возера, дзе ты правалiўся.

- Магчыма, - сказаў Рой, - але мне здавалася, што яны iдуць за мною, - ён памацаў сухую скуру свайго зарослага твару, яна была брудная i пачырванелая. А як паляванне ў вас? - спытаў ён.

- Паляванне? - перапытаў Скоцi. - Можна лiчыць, што нiяк. На гэты раз ты меў рацыю, Рой. Звера няма, прапаў, быццам i не было. За шэсць тыдняў я не бачыў нiводнай норкi, а Боб у пагонi за дзiчынай зайшоў вунь куды.

|< Пред. 210 211 212 213 214 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]