Паляыничы (на белорусском языке) :: Олдридж Джеймс
Страница:
216 из 256
- А вохцi мне, ён утапiў ружжо ўтым возеры! - загукаў Самсон. - Ён згубiў ружжо!
- Даводзiлася выбiраць: ружжо альбо жыццё, - спрабаваў абараняцца знiякавелы Рой.
Яны засмяялiся, Скоцi i Самсон рагаталi аглушальна, а Iндзеец Боб даволi абыякава назiраў, як белыя людзi разыгрываюць сваю звыклую гульню ў адносныя каштоўнасцi.
- Ну як? Задаволены? - сказаў Рой. - Пайшлi!
Яны развiталiся каля хацiны; Скоцi павёў Роя проста на возера Т, Iндзеец Боб зноў пайшоў на паляванне, а Самсон накiраваўся на захад, да Лiтл-Рывера. Ён пайшоў з хацiны апошнiм i, праводзячы доўгiм позiркам камлюкаваты сiлуэт Роя, не мог стрымаць захаплення, якое межавала з зайздрасцю.
Каб дабрацца да хацiны на возеры Т, Рою i Скоцi спатрэбiлася ўся рэштка дня, i па дарозе Рою, як ён i чакаў, стала блага. Але калi апынуўся ў хацiне, глядзеў на фантан полымя ў печцы, дзе Скоцi рыхтаваў вячэру, Рой адчуваў, што да яго вяртаецца ранейшая сiла. Кожны гук i пах былi для яго гаючым бальзамам, i не было рэчы ў хацiне, якая нездавалася б яму новай i свежай.
- А ў тваю адсутнасць да цябе прыходзiў госць, - сказаў яму Скоцi.
- Мядзведзь з лесу?
- Не зусiм, - запярэчыў Скоцi. - Прыходзiў Эндзi Эндрус, каб убачыць цябе.
- Убачыць мяне?
- Ага.
- А ён не сказаў, чаго хацеў?
Скоцi пакруцiў галавой.
- Сказаў, што зайшоў па дарозе.
- А чаго?
- Не ведаю, Рой. Ён мала гаварыў.
Рою стала лягчэй. Ён доўга моўчкi слухаў, як боўтаюць у кацялок кавалкi бульбы, якую рэзаў Скоцi.
|< Пред. 214 215 216 217 218 След. >|