Паляыничы (на белорусском языке)   ::   Олдридж Джеймс

Страница: 218 из 256

У заказнiку Рой нi разу не сумняваўся ў Джынi таму, што нiяк не мог уявiць сабе нейкiя адносiны памiж ёй i Эндрусам. Калi ён уяўляў сабе яе, дык яе воблiк звязваўся для яго толькi з iм самiм. Гэтую iлюзiю ён прынёс з сабой з заказнiка. Зараз, аднак, усё змянiлася. Так блiзка ад дому i падобна на рэальнасць, ён пачаў думаць пра саму Джынi, i гэта прынясло яму новыя пакуты, новыя пытаннi: як яна ўспрыняла вяртанне Эндзi, цi задаволена гэтым так, як была задаволена дванаццаць гадоў таму? За ўсе гэтыя дванаццаць гадоў яна нi разу не сказала дрэннага слова пра Эндзi, нi разу не крыўдавала на яго за знiкненне i, што важней, нiколi не была пастаўлена перад неабходнасцю выбiраць памiж iмi. Дык што ж яна адчувае зараз? Цi мог Эндзi так проста ўвайсцi ў дзверы яе кухнi i замянiць сабой сезоннага, паўпрывiднага госця - яго, Роя? Рою не хацелася верыць у гэта, але ён ведаў, што не выключана i такая магчымасць. Эндзi вярнуўся, вось, магчыма, i ўсё, што зараз азначае для яго Джынi.

- А пра Сэма ён што-небудзь казаў?' - спытаў Рой, ускладваючы апошнюю надзею на брата. Калi Сэм трымаецца моцна, мо ўсё астатняе не мае значэння, бо Рой вырашыў, што ён не прападзе, калi ацалее брат i яго дом. Каб толькi Сэм быў яшчэ тут.

- Са слоў Эндзi я зразумеў, што Сэм яшчэ не фермер, - сказаў Скоцi.

- А як даўно гэта было?

- З месяц таму.

- За месяц шмат што можа здарыцца, - панура сказаў Рой.

- Калi ты думаеш схадзiць у горад? - спытаў Скоцi.

Рою i самому хацелася задаць сабе гэтае пытанне.

- Мне здаецца, я лепш пачакаю i разбяруся ва ўсiм, - сказаў ён.

|< Пред. 216 217 218 219 220 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]