Паляыничы (на белорусском языке) :: Олдридж Джеймс
Страница:
217 из 256
Ён ведаў, што Скоцi нiколi не скажаяму, цi гаварыў Эндзi пра Джынi.
- Як ён? Джэк кажа, што патаўсцеў.
- На казённым хлебе. Быў у армii, - сказаў Скоцi.
- Сказаў, што робiць у Сент-Элене?
- Не. Ён наогул гаварыў мала. Яны з Самсонам у той жа вечар напiлiся.
Раней Скоцi любiў Эндзi, як i ўсе яны, але было зразумела, што зараз ён Эндзi не любiць. Рой задумаўся - чаму. I зноў спытаўся ў сябе: а як ён сам адносiцца да Эндзi. Ён ведаў Эндзi такiм, якiм ён быў дванаццаць гадоў таму, i такога чалавека ён не мог не любiць. Але зараз да яго пачуццяў дамешвалася непрыязнасць. Ён усё больш востра адчуваў, што Эндзi не павiнен быў вяртацца ў Сент-Элен. Рой быў яшчэ занадта слабы i не мог выявiць свае сапраўдныя адносiны да Эндруса, але адно было для яго зразумела: ён не стрывае, каб яго ў нечым абвiнавацiлi. Няхай Эндзi сярдуе, хай скарыстае сiлу - гэта яго справа; але любая яго спроба зняважыць Джынi i самога Роя выклiча толькi адпор, гэта ён ведаў дакладна.
- Ведаеш, - задумлiва гаварыў Скоцi. - У нечым Эндзi падобны да Мэрэя. Хоць ён i служыў у армii, але, гледзячы на яго, адразу пазнаеш у iм валацугу. Яму на ўсiх i на ўсё напляваць. Такi тлусты, абыякавы да ўсяго сяржант, да таго ж валацуга.
- I хай бы заставаўся ў армii! - сказаў Рой, знаходзячы iмгненна палёгку ў сваёй незадаволенасцi, але яшчэ больш перакананы, што Эндзi шукае з iм сваркi.
Гэтага Рой ужо не баяўся, але ў думках справiўшыся з Эндзi, ён выявiў, што ў яго ёсць i iншыя, больш страшныя сумненнi.
|< Пред. 215 216 217 218 219 След. >|