Паляыничы (на белорусском языке)   ::   Олдридж Джеймс

Страница: 219 из 256

- Трэба нарасцiць крыху мяса i разабраць скуркi, каб лягчэй было з iмi справiцца. Зараз, калi Джынi была недасягальнай, ён ужо думаў пра тое, як яму самому ўладкоўваць сваю незаконную пушнiну. - Вiдаць, праз тыдзень-другi збяруся, калi тым часам не з'явiцца прыяцель-iнспектар.

- А ён ведаў, за кiм гонiцца?

Рой пацiснуў плячыма.

- Хутка ўсё высветлiцца, - ён сеў за стол i ўсё яшчэ адчуваў ненатолены голад. - Калi iнспектар падазрае, што гнаўся за мной, яму трэба гэта яшчэ даказаць. Я больш нiкуды не пабягу.

Iнспектар не паказваўся, але Рой сядзеў у сваёй хацiне на возеры Т яшчэ доўга пасля таго, як сiла яго аднавiлася i ўся пушнiна была рассартавана. Хацiна была адзiнай надзейнай апорай яго жыцця. Здавался немагчымым пакiнуць яе дзеля злавесных сюрпрызаў Сент-Элена, дзеля клубка складанасцей, у якi ўплялiся i iнспектар, i Сэм, i Джын Эндрус. Увесь тыдзень ён з дня ў дзень збiраўся схадзiць у Сент-Элен, але кожны раз выгляд хацiны i возера спыняў яго. Ён ведаў, што так цi iнакш, але гэта яго апошнiя днi ў апошняй хацiне Муск-о-гi, i гэта здавалася яму пераканаўчым довадам, каб не спяшацца. Ён больш не гадаў, што чакае яго ў Сент-Элене. У галаве былi толькi хацiны i ўчастак, нiбыта яны ўтрымлiвалi ключ да ўсiх рашэнняў. Калi iнспектар мае хоць нейкiя ўлiкi супраць яго, тады ўчастак адбяруць. Але калi iнспектар i не адбярэ яго, усё адно гэтай паляўнiчай мясцiне прыйшоў канец, а з ёю канец i яму, як прыйшоў канец i Скоцi, i Самсону, i Iндзейцу Бобу.

|< Пред. 217 218 219 220 221 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]