Паляыничы (на белорусском языке) :: Олдридж Джеймс
Страница:
220 из 256
Ён ведаў гэта, i ведаў ужо даўно, але адна справа ведаць, другая -глядзець у твар раптоўнай бядзе. Калi ў Сент-Элене чакала яго вырашэнне гэтага пытання, дык там жа чакала яго шмат iншых рашэнняў, таму, стамiўшыся ад чакання, ён, нарэшце, закiнуў за плечы свой мех i ў апошнi раз выправiўся ў дарогу па возеры Т, пакуль яшчэ цяпло не зрабiла лёд ненадзейным.
Раздзел семнаццаты
Калi ён па звычцы асцярожна абмiнуў далёкiя фермы, Сент-Элен сустрэў яго поўнай цемрай: нi агеньчыка яму насустрач, i з вялiкай гранiтнай скалы ён мог толькi ўяўляць сонны горад. Нiдзе нiкога, i нiадкуль нiякага гуку. Хоць Рой вельмi дасканала прадумаў сваё начное вяртанне, яно яго не радавала. Нават iнспектар - i той адолеў яго, прымусiў iсцi крадком, як злодзея, i груз на яго плячах наўрад цi быў варты той ганьбы, якой за яго заплачана.
Падыходзячы да фермы, ён верыў, што знойдзе там Сэма. Усё было знаёма нават у цемры. Свiран, вяндлярня, дзiўныя сiлуэты конных грабляў i плугоў, месiва ўжо расталага снегу - усё было ранейшым, ранейшым павiнен быць i гаспадар. Сэм мусiў быць тут, i Рой без роздуму пераступiў парог кухнi i цiха падняўся ў свой пакой.
Ён вобмацкам знайшоў лямпу там, дзе ёй i належала быць, i ўздыхнуў з палёгкай. Затым запалiў запалку, паднёс яе да кнота i, падняўшы лямпу, агледзеўся.
На iмгненне святло асляпiла яго, але затым тое, што ён убачыў, аглушыла яго як абухом па галаве. На яго ложку спалi дзецi, акрамя таго, у пакоi былi яшчэ два ложкi i на iх iншыя дзецi, амаль падлеткi.
|< Пред. 218 219 220 221 222 След. >|