Паляыничы (на белорусском языке)   ::   Олдридж Джеймс

Страница: 222 из 256



- Гэта РойМак-Нэйр, мiсiс Бэртан. Джэк дома?

Мiсiс Бэртан зрабiла яму знак праз двайное шкло, каб ён заходзiў. Ён вобмацкам зайшоў у цёмную кухню i чакаў, што нехта спусцiцца да яго; i зноў з'явiлася мiсiс Бэртан. У старым палiто на плячах, яна трымала ў руках газавую лямпу. Яна спынiлася на верхняй прыступцы лесвiцы, i Рой зразумеў, што яна баiцца спусцiцца, вiдаць, думае, што ён п'яны.

- Дзе Джэк, мiсiс Бэртан? - спытаў Рой.

- Ён пайшоў з рамонтнай камандай, - сказала яна.

- Яго няма?

- Яны каля Марлоў, ачышчаюць канавы, каб не затапiла дарогу, растлумачыла яна.

- Я толькi што вярнуўся ў горад, - сказаў Рой. - У нашай хаце нехта чужы. Цi можна мне пераначаваць у вас на кухнi?

- Там няма на што легчы, Рой, - сказала яна. - Вы можаце ўладкавацца ў другiм пакоi. Там ёсць канапа.

- Дзякуй вам, мiсiс Бэртан, - сказаў Рой i, пазiраючы ўгору на гэтую сцiплую цяжарную жанчыну, востра адчуў, што нават i ў гэтай хаце для яго няма нiчога: няма апiрышча ў здаровай упартасцi фермера Джэка. Джэк яму быў вельмi патрэбны зараз, i Рой засердаваў, што яго няма. - Вы iдзiце спаць, - сказаў ён мiсiс Бэртан. - Мне нiчога не трэба.

Яна сказала, што на канапе ёсць ватная коўдра i падушкi, i спытала, цi не дастаць яму яшчэ адну коўдру.

- Не. Iдзiце спаць, - стомлена паўтарыў ён. - Мне нiчога не трэба.

Ён адразу ж заснуў, i змарыла яго не проста стома, а гора. Ранiцай ён склаў коўдру i пайшоў, калi яшчэ ўсе спалi.

|< Пред. 220 221 222 223 224 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]