Паляыничы (на белорусском языке) :: Олдридж Джеймс
Страница:
24 из 256
- Толькi чатырнаццаць, - сказала яна. - Дрэннае паляванне, Рой.
- Яшчэ нiколi не здабываў так мала скурак з такой цяжкасцю, - сказаў ён.
- Затое добрыя. - Яна падняла скурку лiсы.
- Гэта праўда, але якiя яны хiтрыя, - сказаў Рой. - Пакуль вось гэтую даставаў з пасткi, я i не думаў, што яна жывая. А як толькi вызвалiў ёй галаву, яна ўкусiла мяне за руку i стала ўцякаць. Давялося застрэлiць. Добра яшчэ, што скурка засталася цэлай, я патрапiў проста ў вока. Паляўнiчае шчасце, - дадаў ён.
- Якое варварства, - зазначыла мiсiс Эндрус.
Рою зусiм не падабалася, што яго лiчаць жорсткiм, але нязвыклы выраз развесялiў яго i ён упершыню з часу з'яўлення тут зiрнуў на мiсiс Эндрус.
Яна была невысокага росту, крыху нiжэйшая за Роя, але значна танчэйшая. Хоць ёй было ўжо каля сарака, але бледная скура яе была не па гадах свежая i гладкая; i нiякай вясковай грубаватасцi не было ў гэтай яшчэ не старой з выгляду гараджанкi. Рухi яе былi больш рэзкiя i хуткiя, чым у жыхарак Сент-Элена, але ў iншым яна была даволi вытанчаная. "Нарадзiлася ў трамваi, выхоўвалася на далiкатэсах", - гаварыў Рой, калi даведаўся пра Джын гэтулькi, што пачаў заўважаць яе рэзкiя рухi i празрыстую скуру. Гледзячы як яна налiвае ваду для кавы ў вялiкi эмалiраваны iмбрык i ставiць яго на плiту, Рой зноў адзначыў тую неадпаведнасць, якая кожны раз турбавала яго падчас сустрэчы пасля доўгага расстання. Яна была спакойная, нават ласкавая жанчына, але ў яе манерах не было сабранасцi.
|< Пред. 22 23 24 25 26 След. >|