Паляыничы (на белорусском языке)   ::   Олдридж Джеймс

Страница: 23 из 256

Iхняя блiзкасць узнiкла без складаных перажыванняў, а як нешта натуральнае i нечаканае, i сумленне мучыла Роя толькi тады, калi ў гэта ўмешвалiся iншыя. Яго нявестка Руф, своечасова ўставiўшы заўвагу пра "гэтую мiсiс Эндрус", магла ў грахоўным святле выставiць сама добрыя намеры Роя. Але сама Джын Эндрус не стварала з гэтага маральнай праблемы. Калi б яна сказала яму: - Мы не павiнны, Рой, - ён падпарадкаваўся б голасу сумлення i нiколi больш не прыйшоў бы да яе. Але яна прымала гэтую блiзкасць гэтак жа проста, як i сам Рой. Эндзi яе кiнуў; нiякiя абавязацельствы яе не звязвалi; грамадскiя ўмоўнасцi не ў залiк; з Эндзi было скончана.

I ўсё адно, кожны раз, iдучы цераз гэтае поле, Рой перажываў цяжкiя хвiлiны. А раптам Эндзi вярнуўся! - i, стукаючыся ў дзверы i адчыняючы знаёмую засаўку, пакутаваў ад сумненняў.

- Ну i чалавек, заўсёды з'яўляецца як прывiд з хворымi нервамi, - сказала яму Джын Эндрус. Яна спалохалася гэтак жа, як i Руф Мак-Нэйр, i Рой засмяяўся, як умеў смяяцца толькi ён, па-першае, таму, што яна спалохалася, а пасля i таму, як яна гэта прамовiла. Ён ведаў, што нiводнай тутэйшай жанчыне такое i ў галаву не прыйшло б.

- Хэло, мiсiс Эндрус, - прамовiў Рой i ветлiва, i нiякавата.

- Хэло, Рой, - адказала яна.

- Я прынёс пушнiну. - Ён дастаў звязкi.

- А я ў такое надвор'е чакала вас не раней наступнага тыдня, - сказала яна.

Яму хацелася пажартаваць, што не чакаў яго i iнспектар, але ён яшчэ не дазваляў сабе такога панiбрацтва з ёю. Ён проста паклаў скуркi на цырату кухоннага стала. Пакуль яна разглядвала iх, ён падняў века драўлянай лавы-кладоўкi i дастаў адтуль некалькi старых газет.

|< Пред. 21 22 23 24 25 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]