Паляыничы (на белорусском языке) :: Олдридж Джеймс
Страница:
25 из 256
Яе тонкiя рукi i доўгiя пальцы пастаянна рухалiся, але заўсёды мэтанакiравана. Яна то глыбока ўздыхала, то перабiрала пальцамi кароткiя валасы з завiткамi, i кожны з гэтых рухаў быў трошкi мiтуслiвы, недастаткова сцiплы для такой жанчыны. Рой назiраў, як яна сыпала каву ў заварнiк. Яна рабiла гэта менавiта так, як зрабiў бы сваiмi агрубелымi рукамi няўклюдны лесавiк Рой, i гэта так знервавала яго, што ён адвёў вочы. На адлегласцi ён уяўляў Джын Эндрус больш стрыманай i строгай. У рэшце рэшт гэткая Джын у ёй пераможа, калi маўклiвая, але яўная незадаволенасць Роя прымусiць яе зразумець i зрабiць мяккай гэтую рэзкасць, якая так не пасуе ёй. I адначасна як любiў ён нямы смех, якi свяцiўся ў яе ярка блакiтных вачах, гарэзлiвасць i гумар за звычкамi цiхонi.
- Пра Эндзi нiчога не чуваць? - спытаўся ён надзвычай спакойна, загортваючы скуркi ў газету i ўкладваючы iх у куфар ля акна.
На гэтае звыклае пытанне яна звычайна адмоўна круцiла галавой.
На гэты раз яна ўзяла газету з палiчкi над камiнам i падала яе Рою.
- Не ведаю, цi Эндзi гэта, цi не, - сказала яна, паказваючы на заметку. У яго ёсць iншае iмя?
Рой прачытаў заметку. З яе даведаўся, што нейкi Эндру Дж. Эндрус, без пэўнага месцажыхарства, асуджаны акружной сесiяй на шэсць месяцаў турэмнага зняволення за крадзеж чатырох мяшкоў збожжа i за спробу (свядома альбо не) прадаць тое ж самае збожжа яго сапраўднаму гаспадару.
- Падобна на Эндзi! - з адабрэннем зазначыў Рой.
- Дык гэта ён?
Рой сказаў:
- Не, Эндзi завуць не Эндру Дж. Эндрус, а Элiстэр Гардон Эндрус.
|< Пред. 23 24 25 26 27 След. >|