Паляыничы (на белорусском языке)   ::   Олдридж Джеймс

Страница: 37 из 256



Дзюкэн правёў яго цераз моцна напаленую краму ў наступны пакой, якi служыў ямуканторай. Гэта быў даўгаваты пакой з пiсьмовым сталом, прадранай кушэткай, чыстымi занавескамi. Дзюкэн сеў за стол i пачаў прымаць у Роя пушнiну, уважлiва яе разглядваючы.

- А якая зараз цана? - спытаў Рой.

- Дрэнная, - адказаў Дзюкэн. - Ваенны бум падае. Хутка цяжка будзе збываць пушнiну. Цана падае, Рой.

- А цана на прадукты расце, - падхапiў Рой. Гэта было сказана не ў адрас Дзюкэна, а пра дзiўную асаблiвасць цаны, якая не дазваляла чалавеку пракармiцца за заробак. - Усе цэны растуць, але калi табе надарыцца нешта прадаць, яны адразу ж падаюць.

- Грошай становiцца мала, Рой.

- А як у фермераў?

- Зноў просяць крэдыт.

- Я ведаю пра гэта, - прамовiў Рой, думаючы пра Сэма.

Яны больш нi пра што не гаварылi, пакуль не сышлiся на цане за пушнiну. Рой не ведаў гарадскiх цэн, але сваю цану ён у Пiта выбiў, як той нi ўпарцiўся. Гэта было нялёгка, але выручка апраўдала яго спадзяваннi, i Рой быў задаволены. Дзюкэн запiсаў цану кожнай скуркi, падвёў вынiкi i спытаў у Роя, цi пусцiць гэтую суму, як звычайна, на аплату зiмовага заказу.

- Крыху пачакай, Пiт, - сказаў Рой. - Я пасля скажу.

- Калi табе патрэбны грошы зараз, а зiмнi правiянт - у крэдыт, ты скажы, Рой, я табе заўсёды паверу.

Дзюкэн прапаноўваў гэта па-сяброўску, i па-свойму ён быў сябрам i Рою i ўсiм траперам Сент-Элена. Не першы раз ён забяспечваў у крэдыт любога трапера пад улоў, некаторых ён крэдытаваў на два i нават на тры сезоны, але на больш не згаджаўся нiкому.

|< Пред. 35 36 37 38 39 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]