Паляыничы (на белорусском языке)   ::   Олдридж Джеймс

Страница: 45 из 256

Рой аж загарэўся ад гневу, але стрымаўся i прамаўчаў; маўчаў ён i пазней на ўсе абвiнавачаннi iнспектара. Узважыўшы гэтую тактыку Роя, iнспектар прыйшоў да высновы, што словамi ад яго нiчога не даб'ешся. Рой спакойна адмоўчваўся i даваў магчымасць iнспектару знайсцi пушнiну цi злавiць яго на месцы злачынства.

- Сёлета мо i выберуся, - сказаў iнспектар.

- Давайце, будзеце госцем.

- Вы i не даведаецеся, калi я з'яўлюся i адкуль.

- А хiба бяспечна блукаць па лесе цiшком? Можа надарыцца няшчасце.

- Небяспечна тым, хто будзе з незаконнай пушнiнай.

- А дзе яе дзець, незаконную пушнiну?

- Я цудоўна ведаю, што вам не пражыць на вашу норму, Рой, - сказаў iнспектар. - Няма жадання лавiць вас, Рой, а ўсё адно давядзецца. Так што сёлета будзьце асаблiва пiльныя.

- Я заўсёды пiльны. Пiльна сачу за кожнай пасткай.

- А я буду не там, - сказаў iнспектар. - Я буду ў вас за спiнай.

Рой засмяяўся, нiбыта ён толькi i чакаў зручнага выпадку, а iнспектар усмiхнуўся.

- Ведаеце, на ваш участак многа ахвотнiкаў.

Рой кiўнуў.

- Няхай бяруць. Ён ужо апусцеў.

- А як жа вам удаецца браць з яго здабычу?

Рой пацёр рукi i пачаў задаволена хiстацца ў сваiм крэсле.

- Пайшлi, вып'ем са мной, iнспектар. Мо вам удасца напаiць мяне i выведаць усе мае сакрэты.

- А я iх i так ведаю. Небяспечныя сакрэты. Яны давядуць вас да бяды. Вы калi-небудзь плацiлi падаходны падатак, Рой?

Рою здалося, што больш дзiўнага пытання ад iнспектара ён не чуў.

|< Пред. 43 44 45 46 47 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]