Паляыничы (на белорусском языке)   ::   Олдридж Джеймс

Страница: 43 из 256

Рой бачыў у лесе тое, чаго не прыкмячалi iншыя звераловы, i ўмеў расказаць пра ўбачанае захоплена, як сапраўдны апавядальнiк. Сам гэтага не ўсведамляючы, Рой стаў лепшай крынiцай iнфармацыi пра ўсе сезонныя змены ў жыццi фаўны Муск-о-гi. А паколькi iнспектар сур'ёзна цiкавiўся натуральнай гiсторыяй свайго раёна, дык усю iнфармацыю Роя ён перадаваў у Таронта старанна i дакладна.

- Здаецца, што звяроў у лесе меншае, Рой, - сказаў ён. - Я ўсё чакаю, што дэпартамент прыме ў адносiнах да вашага брата паляўнiчага нейкiя рашучыя меры - накладзе забарону на бабра альбо андатру, цi на любога пушнога звера. Нешта ж трэба рабiць.

- Вы хочаце выгнаць нас на поўнач, iнспектар, - сказаў Рой, здзекуючыся з уласнага гора. - А што робiцца там, на той тэрыторыi?

- Гэта не мой раён, - адказаў iнспектар, - але з месяц таму быў цыркуляр з дэпартамента пра тое, што ўсе, хто хоча, могуць атрымаць новыя ўчасткi на поўнач ад Сярэбранай ракi, яны могуць падаць заяўкi не пазней як у маi. Хочаце, я ўключу i вас?

Iнспектар адкiнуўся ў крэсле, i яго вялiзны жывот прымушаў сумнявацца, што ён пакiне гэтае крэсла. Твар у яго быў чырвоны, патылiца тоўстая, рукi пульхныя, але калi ён уставаў i рухаўся, было бачна, што гэта чалавек вялiкай энергii, чалавек, якi выконвае свае абавязкi з бязлiтаснай настойлiвасцю. Роя не ўводзiў у зман яго знешнi выгляд таўстуна; ён ведаў захапленне iнспектара тлустай свiнiнай i добрым пiвам. Не, Рой разумеў, што недаацанiць гэтага чалавека - значыць, зрабiць вялiкую памылку.

|< Пред. 41 42 43 44 45 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]