Паляыничы (на белорусском языке)   ::   Олдридж Джеймс

Страница: 44 из 256

Iнспектар быў такi рухавы, што Рой, калi залазiў у самы гушчар лесу, часта азiраўся назад, цi няма побач iнспектара.

- Я мог бы падабраць вам добры ўчастак, - прапанаваў яму iнспектар.

- А можна адкласцi гэта да майго вяртання вясной?

- У любы час да мая месяца, - паўтарыў iнспектар, - але чым раней вы вырашыце, тым большы выбар.

- Я адкажу вам, калi вярнуся ў сакавiку, - сказаў Рой.

Iнспектар пацiснуў плячыма. Ён быў задаволены, што Рой застанецца тут яшчэ на адзiн сезон. Ён так i сказаў яму: - Рой, я не хачу, каб вы iшлi на поўнач, перш чым я злаўлю вас з незаконнай здабычай. Тады вам усё роўна давядзецца пайсцi, бо я адбяру ў вас туташнi ўчастак.

- Злавiць мяне? - сказаў Рой. - А навошта вам мяне лавiць?

- Ды ўжо не ведаю, - сказаў iнспектар, - але з усiх паляўнiчых майго раёна iменна вас вырашыў я злавiць з доказамi злачынства. Вы водзiце мяне за нос ужо дваццаць гадоў, але я да вас падбiраюся. I чакаць засталося не вельмi доўга.

Рой адхiснуўся ад канторкi.

- Але калi вы хочаце злавiць мяне, чаму вы не пойдзеце са мной у лес? Там вы ўжо напэўна злавiлi б мяне.

Iнспектар бываў у лесе не адзiн раз - i ў паляўнiчых буданах Роя i па ўсяму ланцугу яго пастак, схадзiў яго ўчастак удоўж i ўпоперак i цiчога не знайшоў. Калiсьцi даўно ён пераканаўча даказаў Рою па колькасцi яго пастак i пялаў для пушнiны, скарыстаных патронаў i па дзесятку iншых прыкмет, што Рой страляе i ловiць звера больш за норму. Гэтае абвiнавачанне ён кiнуў Рою ў твар у яго хацiне, калi абодва яны былi значна маладзейшыя.

|< Пред. 42 43 44 45 46 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]