Паляыничы (на белорусском языке)   ::   Олдридж Джеймс

Страница: 48 из 256

На месцы некаторых згнiўшых слупоў засталiся ямы, тыя слупы, што засталiся, ледзьве падтрымлiвалi страху. Хата таксама была накрытая дранiцамi, а сцены злеплены з гладкай i цвёрдай глiны. Хата, высокi хлеў з кароўнiкам, нiзкi свiнарнiк - усё збiлася на голым, пранiзаным ветрам лапiку зямлi. Адзiнае дрэва, маладая сасна, адзiнока расла ля загарадкi з дроту, якая цягнулася па схiле да дарогi. Гаспадарка была старой i занядбанай, але зблiзку яе ажыўляў шум жылля - дзiцячы плач, брэх сабакi, пiск парасяцi, рык каровы - усе гэтыя гукi i пахi фермы.

- Глядзi, не звалiся i не развалi гэтую крывульку, - гукнуў Рой Джэку. Злезь, пакуль няма ветру i пакуль ён не павалiў цябе разам з тваiм хлявом.

Джэк Бэртан не зварухнуўся, ён забiваў цвiкi ў дранiцу i мацюкнуўся, калi яна раскалолася. Тады ён злез на зямлю, схаваў малаток у заднюю кiшэню, а пласкагубцы - за пояс, надаўшы тым самым аб'ёмнасць сваёй гнуткай, худой фiгуры.

- Не, гэты хлеў не павалiцца, - сказаў Бэртан. - Я знарок пакiдаю зверху дзiркi, каб вецер свабодна праходзiў, толькi таму ён i трымаецца.

Рой паглядзеў на дзiркi.

- Спрытны ты фермер, Джэк, - сказаў ён. - Шкада, што мой Сэм нiяк не справiцца з фермай.

- Ён прасiў цябе застацца на зiму?

Рой кiўнуў.

- Ён ужо тыднi два таму казаў, што збiраецца прасiць цябе. Але я думаў, што ён не адважыцца. Дык ты застанешся?

Яны зайшлi ў хлеў, каб схавацца ад ветру. Там было цёмна i пуста, стаяў ядавiты пах перапрэлага гною. У стойле чулася толькi мыканне гадавалай цялушкi, якое рэхам адбiвалася ад высокай страхi.

|< Пред. 46 47 48 49 50 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]