Паляыничы (на белорусском языке)   ::   Олдридж Джеймс

Страница: 60 из 256

Гэта заўсёды гняло яго, ён заўсёды баяўся зрабiць паскудства, нават проста звычайную няветлiвасць. З часам яна перастала саромiць яго, зразумеўшы, што яму самому невыносна сорамна. Наадварот, яна старалася суцешыць яго, нагадваючы, якiм ён можа быць добрым i бяскрыўдным. Але Рой не ведаў, у што верыць, i чым больш яна падбадзёрвала яго, тым больш ён сумняваўся. Пакаянне было непазбежна, i ён хацеў пакiнуць яе вось так, сярод ночы, - каб толькi не сутыкнуцца днём вочы ў вочы з ёй i з самiм сабой.

Ён цiхенька прычынiў уваходныя дзверы i на хвiлiнку затрымаўся на парозе, глынуўшы цудоўнага халоднага паветра. Калi ён праходзiў мiма акна спальнi, Джынi пачула яго цяжкае дыханне i сама таксама цяжка ўздыхнула, бо баялася гэта рабiць з таго часу, як пачула, што Рой прачнуўся. Вось ён i пайшоў, i памiж iмi зноў зiма, яшчэ адна доўгая канадская зiма.

На ферме нi Сэм, нi Руф яшчэ не ўставалi, бо толькi бралася на дзень. Рой пастараўся iх не разбудзiць, бо ведаў: Сэм зноўку пачне дабiвацца ад яго адказу на пытанне, якое Рой хацеў лiчыць вырашаным. Калi б ён дачакаўся Сэма i сказаў яму, што Джэк нойме i заплацiць работнiку, Сэм мог бы не пагадзiцца, i Рою давялося б пачынаць усё спачатку. Рой аддаваў усё гэта Джэку, якi павiнен расказаць Сэму i тым самым зрабiць яго адмову немажлiвай. Сэм прыме работнiка. Сэм не паедзе, не пакiне ферму. Джэк Бэртан уладзiць усё гэта з Сэмам, справа зараз за Джэкам.

Рой пераапрануўся i амаль што бягом пусцiўся ў горад.

У Дзюкэна ён прайшоў праз заднiя дзверы.

|< Пред. 58 59 60 61 62 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]