Паляыничы (на белорусском языке)   ::   Олдридж Джеймс

Страница: 61 из 256

Заплечны мяшок для яго быў гатовы, увесь заказ спакаваны, i Рой яшчэ раз з удзячнасцю ацанiў спрыт i дзелавiтасць Пiта Дзюкэна. Нават новыя пасткi былi распакаваны i прымацаваны як след - звонку мяха. А пад пасткi была засунута бутэлька Блэк-энд-Блю.

Рою яна была патрэбна як нiколi.

- Малайчына, Пiт, - сказаў ён i адкупорыў бутэльку, каб адразу ж глынуць.

Яго адурманеную галаву i абпалены язык ашаламiла новым ударам.

- Ух! Гэтая i быка звалiць! - прамовiў ён голасна.

Рой закiнуў мяшок за плечы, ссунуў з хворай галавы пас, запхнуў бутэльку ў кiшэню i рушыў у дарогу. Кожны раз, калi яму хацелася глынуць, даводзiлася абапiрацца аб дрэва, каб мяшок не перакулiў яго, калi ён закiдваў галаву. Было нязручна, i халодны спiрт сцякаў па падбародку на патылiцу.

- Гэтая i быка звалiць! - паўтараў ён пасля кожнага глытка.

Ён пiў зараз, каб забыцца, што быў п'яны, i каб вытравiць з памяцi ўсе тыя непрыемнасцi, якiя засталiся там, у гарадку. Па-першае, як ён дабраўся да хаты Джын Эндрус учора вечарам? Гэта заўсёды было яго першай загадкай. Яму заўсёды ўдавалася дабрацца туды, але як - ён нi разу не мог успомнiць. Затым Сэм. Сэм хоча кiнуць ферму. Рой ведаў, што яму варта застацца i неяк уладзiць справу. Трэба было застацца i самому прапанаваць Сэму наняць работнiка, а не пакiдаць рашэнне за Сэмам. Сэм можа адмовiцца. Гэтая паўмера Роя можа толькi падштурхнуць яго на нешта адчайнае. Сэм можа адразу ж сабрацца i з'ехаць. Але Рой ведаў, што Джэк Бэртан не дапусцiць гэтага. Джэк угаворыць яго застацца. Джэк знойдзе яму работнiка, Джэк падтрымае яго. Зараз справа за Джэкам.

|< Пред. 59 60 61 62 63 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]