Паляыничы (на белорусском языке)   ::   Олдридж Джеймс

Страница: 62 из 256

Нават Сент-Элен - i той зараз трымаецца на Джэку. Джэк, якi не здаецца, якi не дасць выжыць сябе з фермы нi зямельным банкам, нi адсоткам па закладной, нi драпежнiкам i рвачам, нi падаткам, нi недахопу iнвентару, зямлi, дапамогi, асушэння, грошай i прадбачлiвасцi. Сент-Элен будзе iснаваць, пакуль ёсць Джэк, а пакуль яны абодва на месцы, не забудзецца, не прападзе i Рой, там, у самай глыбiнi лесу. "Не, не здамся! Вытрымаю!" Ён усё яшчэ адчуваў i ўсведамляў.

Ён зноў выпiў. На гэты раз ужо за сябе: ён развiтваўся з Сент-Эленам, пакiдаючы там занадта мала сябе; пакiдаючы прывiд Эндзi, якога там мо i няма, хоць хто ведае; пакiдаючы ўсё не вырашаным. Рой апошнi раз iшоў на паляванне ў гэты лес, ён гэта ведаў; ён прадчуваў гэта i ў мiнулыя гады, але сёлета ён ведаў гэта дакладна. Участак спустошаны. Гэта ён таксама ведаў i ў мiнулыя гады, але зараз павiнна адбыцца канчатковая праверка, так гэта цi не так. Вось тады ўсё i пачнецца. Пайсцi на поўнач i пакiнуць Сент-Элен. А што пасля? безнадзейна пытаўся ён у самога сябе. Цi будзе тут Сэм i старая ферма, цi будзе тут Джынi i ён сам альбо лес канчаткова праглыне яго, адарве ад людзей i пакладзе на яго сваю лапу? Не! Ён не жывёлiна. Чым больш назiраў ён за звярамi, тым больш востра адчуваў, што ён чалавек i мае патрэбу ў людзях. Лес i пустыня не праглынуць яго, але Сент-Элен мусiць дапамагчы яму. Сент-Элен, i Сэм, i Джынi, i Джэк Бэртан, i сама гэтая скупая, дзiкая зямля.

|< Пред. 60 61 62 63 64 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]