Паляыничы (на белорусском языке)   ::   Олдридж Джеймс

Страница: 64 из 256

Гэта быў штучны вадаём, пакручасты i зарослы, утвораны старой бабровай запрудай, якая так надзейна перагарадзiла ручай, што атрымалася азярцо з крутымi, густа зарослымi лесам берагамi. Iдэальнае месца для мускуснага пацука - андатры. Не надта глыбока, дно i берагi густа ўкрытыя асакой, рагозам, стрэлкалiстам i чаротам i дуплiстымi карчамi - важная ўмова для андатры. На шэра-карычневай паверхнi вады скрозь вытыркалiся травянiстыя, злепленыя з гразi i галiнак астраўкi. На большых былi норы андатры, на меншых яны спакойна харчавалiся, будучы ў бяспецы ад сваiх ворагаў. Рой скiраваў човен да аднаго з такiх астраўкоў. Некаторымi з iх ён карыстаўся як прыкрыццём, прынаджваючы качак, i зараз, калi човен выйшаў на адкрытую ваду, з iх узнялася хмара чыркоў, крохаляў, чырвонагаловых i чарнакрылых дзiкiх качак i свiстух. Яны ўзнялiся невялiкiмi шумнымi купкамi i знiклi.

Каля аднаго з астраўкоў Рой падняў дзвюх качак, якiх ранкам падстрэлiў з берага. Ён кiнуў iх на дно лодкi i зноў павярнуў да берага, каб пачаць агляд пастак.

Рою да гэтага часу было блага, але гэта была слабасць папраўкi. Ён не памятаў, як дабраўся да балота, не памятаў нават, як пакiнуў Сент-Элен. Ведаў толькi, што прачнуўся сёння ранiцай у сваёй хацiне на балоце, што яго моцна ванiтавала i што нейкiм чынам ён захаваў цэлым свой мяшок - нават яйкi. Горшае мiнулася, але i зараз ён з цяжкасцю мог засяродзiцца на тым, што робiць. Яму даводзiлася напружваць памяць, каб не прапусцiць пастку. Ён ведаў, што на гэты раз, як нiколi, трэба не прапусцiць нiводнай.

|< Пред. 62 63 64 65 66 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]