Паляыничы (на белорусском языке) :: Олдридж Джеймс
Страница:
66 из 256
У Скоцi была хоць i паношаная, але сапраўдная паляўнiчая шапка. Яго шарсцяная куртка была спартовага крою, яго боты былi паляўнiчыя боты, з гумовымi галоўкамi i высокiмi халявамi з мяккай скуры.
- Глядзi, не намачы свае боцiкi, - сказаў Рой, калi Скоцi апусцiў свой цяжкi мех на дно чоўна. Боты ў Скоцi i ў лесе заўсёды былi вычышчаны да бляску, i кожны год хто-небудзь дражнiў Скоцi, што яны распалохаюць звяроў, атруцяць ваду, заблытаюць усе сляды i падпаляць лес.
- Глядзi, не патапi лодку, - не застаўся ў даўгу Скоцi.
Калi ён усеўся, узяў у рукi другое вясло, замалаванае скураной лямкай, але адразу ж мусiў адпусцiць яго i схапiцца за борт, бо Рой адхiнуўся назад i моцна нахiлiў човен.
- Што здарылася, Рой? - гукнуў Скоцi цераз плячо. - Ты што, стаў стары для вясёлых забаў?
- Гэта ўсё твая вага: як перац, не ўраўнаважыш.
- Гэта ўсё ты, бяздонная бочка, бач, набраўся.
- А ты даўно стаў непiтушчым?
Скоцi не адказаў. Скоцi не быў непiтушчым, з гэтым ён мусiў згадзiцца, але ён заўсёды дакладна адрознiваў дабро i зло, нават у самiм сабе, i асаблiва ў Роя, якi часта не спраўджваў яго надзей.
Яны адштурхнулiся ад берага i паплылi да першай пасткi Роя.
- Як гэта ты яшчэ не вылавiў гэтае балота ўжо шмат гадоў таму? - сказаў Скоцi.
- Андатра ў гэтым балоце не звядзецца нiколi, Скоцi. Яшчэ не было нiводнага сезона, каб я не ўзяў тут хоць што-небудзь.
- Магчыма. Але. што ты маеш на ўвазе пад што-небудзь?
- Тры, часам чатыры пацукi на дзесяць пастак.
|< Пред. 64 65 66 67 68 След. >|