Паляыничы (на белорусском языке) :: Олдридж Джеймс
Страница:
65 из 256
Абловам на гэтым балоце заўсёды пачынаўся ў яго зiмовы сезон, i заўсёды гэта было паказчыкам, якога можна чакаць палявання. Ён ужо наблiжаўся да першай пасткi, як раптам пачуў, што яго клiчуць з водмелi перад хацiнай.
- Рой! Рой Мак-Нэйр!
Човен уткнуўся ў вялiзны камяк злiплых водарасцей.
- Хто там? - гукнуў Рой. - Гэта ты, Джэк?
Ён падумаў, што гэта Джэк дагнаў яго, каб сказаць, што Сэм усё кiдае цi мо, што вярнуўся Эндзi Эндрус.
- Гэта я. Скоцi Малькольм.
- Скоцi? Прывiтанне, Скоцi, зараз прычалю. - Голас Роя прагучаў цiха i блякла, губляючыся ў балотным зараснiку. Кароткiмi ўдарамi вясла ён павярнуў човен да хацiны. - Хiба ты ў Сент-Элен?
- Не. Я з табой у лес, - адказаў Скоцi.
- Тады табе пашанцавала пазбыцца доўгай дарогi, бо праз паўгадзiны мяне тут не было б.
Скоцi Малькольм паляваў разам з траперам, якога ўсе называлi Самсонам. У кожнага быў свой участак, але палявалi яны разам. Iхнiя ўчасткi знаходзiлiся на паўночны захад ад Роя, i праехаўшы на чоўне Роя па возеры, Скоцi выйграваў дваццацiкiламетровы пераход па высокiх хрыбтах, якiя вялi ў яго гаспадарку.
- Я ўчора даведаўся, што ты пайшоў з Сент-Элена, - сказаў Скоцi i нагнуўся, каб схапiць човен за нос. - Ну i шпарыў жа ты. Я iшоў палову ночы, каб дагнаць цябе.
Скоцi Малькольм усеўся на камень, каб зняць мяшок, i падаў Рою ружжо. Гэта быў танклявы, вёрткi, жыццярадасны кельт, не вышэйшы за Роя, гадоў на дзесяць маладзейшы за яго па ўзросту i гадоў на дваццаць - складам цела. Ён быў апрануты як сапраўдны паляўнiчы i трапер, не тое што Рой, якi меў выгляд рабочага лiцейшчыка па дарозе на завод.
|< Пред. 63 64 65 66 67 След. >|