Паляыничы (на белорусском языке)   ::   Олдридж Джеймс

Страница: 67 из 256

Часам вяснойсправа даходзiць да недамеркаў, але тады я здымаю пасткi i даю iм падрасцi. Дзiўна, Скоцi, але я заўсёды вылоўлiваю сама старых i сама вялiкiх пацукоў, а потым iдуць усё драбнейшыя.

Рой меў права гаварыць пра андатры, бо (з iх дваiх) ён быў знатаком. Усе траперы ставiлi пасткi на розных звяроў, але большасць з iх спецыялiзавалася на нейкiм адным. Рой заўсёды працаваў у сваiм стылi - быў спецыялiстам масавага аблову. Ён спецыялiзаваўся на тых пушных звярах, якiя збiраюцца ў вялiкай колькасцi ў пэўным месцы: бабёр альбо андатра жывуць супольна ля плацiн i на балоце; яны нiкуды з месца не сыходзяць i штогадовым прыплодам не толькi аднаўляюць колькасць, але i павялiчваюцца. Скоцi аддаваў перавагу больш палахлiваму i рухомаму, але i болей каштоўнаму зверу: норцы, кунiцы, ласцы зверу-валацугу, якога трэба было ўмець высачыць, выведаць сцежкi, вадапоi, начлегi.

Першая пастка была пустая, але не на ўзводзе.

- Вiдаць, сарваўся, - сказаў Скоцi, утрымлiваючы човен на месцы.

- Ды не. Гэта сiстэма "Вiктар" са складаным засцерагальнiкам, яны безадмоўныя. Сама спрытная андатра, i тая не вызвалiцца. А гэтая, вiдаць, ссунула старажок.

- А чаму ты не паставiш пастку глыбей у нару, каб яна не магла зайсцi збоку?

- Тады цягне за ланцужок.

Пастка стаяла ў харчэўнай нары. Гэта была невялiкая ямiна ў рыхлым абрыве, верхняя частка знаходзiлася над узроўнем вады, нiжняя - пад вадой. У пошуку кала, якiм была замацавана пастка, Рой апусцiў рукi глыбока ў ваду.

|< Пред. 65 66 67 68 69 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]