Паляыничы (на белорусском языке) :: Олдридж Джеймс
Страница:
68 из 256
- Ты што, дастаеш яго? - спытаў Скоцi.
- Не. Забiваю глыбей.
Рой падрыхтаваў пастку i паставiў яе ў нары пад вадой.
- Цяпер не выцягне, - сказаў ён.
Затым Рой зрэзаў тры цi чатыры сцяблiны чароту i ўваткнуў iх у гразь ля пасткi як сцiплую прынаду.
Яны аб'ехалi ўсё балота, агледзелi ўсе пасткi: i ў харчэўнях, i ў начлежных норах, i на купiнах, дзе пацукi пачаргова пакiдаюць сляды пахкага лiпкага мускусу, выклiкаючы на спатканне або на паядынак; i ля дупляных карчоў, якiя служылi iм уборнымi. Нiдзе, нiчога.
- Засталося яшчэ два, - сказаў Рой.
- Здаецца, ты можаш паставiць крыж на гэтым балоце, - сказаў Скоцi.
Але ў апошнiх пастках было па андатры.
- Неблагiя, - сказаў Скоцi.
- Сярэднiя, - запярэчыў Рой, кiдаючы пацукоў у човен. - Упершыню ў мяне на гэтым балоце такая няўдача.
- Дзве на дзесяць пастак - гэта няблага, Рой. Рою давялося згадзiцца, але раптам ён прыняў рашэнне.
- Давай пройдзем яшчэ раз. Я здыму палову гэтых пастак. Навошта яны будуць дарма сядзець у гэтым балоце.
- Хiба табе не хапае пастак?
- Не.
- Дык навошта здымаць iх?
- Пустая справа, Скоцi. Пустая справа.
Яны знялi чатыры з дзесяцi пастак i пераправiлiся на другi бераг возера, дзе i прыпынiлiся сярод густых водарасцей. Скоцi вылез першы i прытрымлiваў човен, а Рой не захацеў больш мачыць ногi. Ён закiнуў мех за плечы i перадаў ружжо Скоцi. Стаўшы на каленi, Рой хуткiм рыўком закiнуў човен сабе на галаву, i яны пачалi перанос.
|< Пред. 66 67 68 69 70 След. >|