Паляыничы (на белорусском языке)   ::   Олдридж Джеймс

Страница: 69 из 256

Вёслы, замацаваныя ў скураных уключынах, ураўнаважвалi човен на плячах, а барты ўпiралiся ў перадплечча. Галоўнае было - трымаць раўнавагу, i Рой свабодна размахваў рукамi, iдучы за Скоцi па вузкай лясной сцежцы ўгару па крутым пад'ёме.

Яны не размаўлялi. Яшчэ да канца пад'ёму пайшоў дождж. Спачатку вельмi малы, каб прабiць сасновыя галiны, навiслыя над сцежкай, але з часам ён пачаў лiць на iх цэлыя ручаi вады, i яны iшлi то мокрымi прагаламi, то нагрэтымi сухiмi алеямi з соснаў, дзе было суха над галавой, суха ў паветры, суха ўсюды. Так i дайшлi яны да перавала. Пераадолеўшы яго i пачаўшы доўгi спуск, яны ўсё часцей траплялi на мокрыя прагалы i праз гадзiну пакручастага спуску прамоклi да касцей i выбралiся да вузкага канца возера Акулы.

- Спусцi човен на ваду, а я пагляджу. Тут у мяне дзве пасткi на норак, сказаў Рой. Ён апусцiў човен на водмель i пайшоў па беразе памiж скаламi i бураломам. Пасткi стаялi ля ўвахода ў жыллё норак, ля самай вады. Рой зiрнуў на гладкую скалу, якая спускалася да пляскатай пясочнай водмелi, i яшчэ раз падумаў, што няма лепшага месца для норкi. Але ў гэтыя пасткi за ўсю вясну не трапiла нiчога. Зараз таксама нiчога не было, i ён зняў iх.

- Ты становiшся занадта разборлiвы, Рой, - сказаў Скоцi, калi ўбачыў пасткi. - Навошта ты зняў i гэтыя?

- Тут няма больш пушнога звера, - сказаў Рой.

- Ты занадта патрабавальны, - Скоцi залез у човен. - Звер прыходзiць i сыходзiць, - дадаў ён.

- Ён сыходзiць, сыходзiць i сышоў ужо! - сказаў Рой. - Ва ўсякiм разе адсюль ён сышоў.

|< Пред. 67 68 69 70 71 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]