Паляыничы (на белорусском языке)   ::   Олдридж Джеймс

Страница: 71 из 256

Але мiжволi хацелася падзялiць аптымiзм Скоцi адносна iх будучынi, i хоць сам Рой занадта цвяроза глядзеў на рэчы, каб з iм пагаджацца, усё ж слухаць яго было прыемна. На iмгненне гэта ажывiла ў iм страчаную веру ў свой паляўнiчы ўчастак.

Перш чым выпраўляцца на апошняе возера - возера Т, галоўную базу паляўнiчай гаспадаркi Роя, яны спынiлiся паснедаць у адной з яго старых, закiнутых хацiн. Калiсьцi паляўнiчым цэнтрам Роя былi Мускусная затока i першая збудаваная на ёй хацiна. Пазней ён перасунуўся на поўнач i збудаваў гэтую хацiну на возеры Т. Яшчэ пазней, дзесяць гадоў таму, ён перайшоў яшчэ далей на поўнач i збудаваў сваю трэцюю хацiну на другiм беразе возера, да яе было дзве гадзiны на лодцы. Як i многiя азёры Канады, гэтае возера было названа з-за сваёй формы, якая нагадвала вялiкую лiтару Т. Зараз яны знаходзiлiся ля асновы лiтары, а каб патрапiць у апошнюю хацiну Роя, трэба было падымацца па сярэдняй палачцы, павярнуць налева i плысцi да канца папярочкi.

- Дзе твой ключ? - спытаў Скоцi, калi яны скiнулi мяхi ля парога хацiны i атрэслiся ад дажджу.

- А чаму ты не хочаш раскласцi вогнiшча тут, на паветры? - спытаў Рой.

- Навошта? Хiба ты зняў печку?

- Не, яна стаiць на месцы, - адгукнуўся Рой i дастаў ключ з цвiка пад страхой.

Скоцi адчынiў дзверы, i яны ўвайшлi.

Рою гэтага не хацелася, ён не любiў заходзiць у свае закiнутыя хацiны. Яна была збудавана моцна, сухая, але ўнутры неверагодна занядбаная. У ёй стаяў цяжкi пах гнiлi, i ўсё было запаскуджана мышамi.

|< Пред. 69 70 71 72 73 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]