Паляыничы (на белорусском языке)   ::   Олдридж Джеймс

Страница: 73 из 256

Пакуль што яна выглядала моцнай, але Рой ведаў, што яна асуджана. Гэта было своеасаблiвым напамiнкам, што лес можа праглынуць усё - чалавека, хацiну, увесь пасёлак Сент-Элен. Рой падумаў, што нават не лес разбурае справы рук чалавечых, а само жыццё апераджае iх. Рой не мог бы вызначыць гэта больш дакладна, але часам у яго ўзнiкала думка, што ў гэтым вiнаваты чалавек, што прырода заўсёды будзе перамагаць людзей, калi людзi не справяцца з прыродай яе ж зброяй. Ён цвёрда верыў у перамогу чалавека над прыродай, але гэтая хацiна была доказам, што ён часткова пераможаны, што звер сышоў ад яго сваiм шляхам, на поўнач, i што хутка яму давядзецца iсцi туды таксама. Гэта было правобразам таго, што чакае i Сент-Элен, калi голы гранiт i бясплодная зямля перамогуць Сэма i фермера Джэка.

- Пайшлi адсюль, - сказаў ён Скоцi. - Лепш перакусiм на паветры.

Яны замкнулi дзверы хацiны i расклалi цяпельца ля самага возера.

Гэтая паласа вады была для Роя сапраўдным домам. Ён любiў плысцi па ёй i назiраць, як яна рассоўваецца перад iм у шырокае палатно возера, як растуць высокiя скалы, а затым становяцца нiжэйшымi i знiкаюць, схаваныя густымi зараснiкамi пiхты, елак i соснаў. Менавiта тут ён зноў пачынаў асаблiва востра адчуваць лес. Для яго гэтае возера было пачаткам бязлюднага краю, якi распасцёрся неабжыты i некрануты да самага залiва Гудзона. Тое, што на карце памiж возерам i Арктыкай былi пазначаны паселiшчы i гарады, не мела значэння.

|< Пред. 71 72 73 74 75 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]