Паляыничы (на белорусском языке)   ::   Олдридж Джеймс

Страница: 72 из 256

Мышы пагрызлiматрац, i ўся хацiна аж да самых крокваў была ў рэштках мачалы i раслiннага пуху. Усюды - на палiцах, на груба змайстраваных сталах, у печы i нават у лямпе былi мышыныя гнёзды. Рой i Скоцi затупалi нагамi, i большасць мышэй схавалася, але некаторыя засталiся i нахабна пазiралi на нечаканых гасцей.

Адна не магла выбрацца са слоiка, пакуль Скоцi не павалiў слоiк, а тады шуснула прэч. Рой сплюнуў у далонь тытунёвую жвачку i папусцiў гэтым камяком ў апошнюю мыш, якая сядзела на печы. Ён не трапiў, але мыш схавалася ў адчыненай канфорцы i болей не паказвалася. Гэта была вялiкая беланогая палёўка, iншыя ж былi звычайныя шэрыя хатнiя мышы i адзiн пацук, на якога Скоцi доўга паляваў, выганяючы бярозавым паленам з усiх куткоў, i нарэшце забiў, калi той кiнуўся ў адчыненыя дзверы.

- Навошта ты яго забiў? - спытаў Рой.

- Заўсёды забiваю пацукоў, - сказаў Скоцi. - Ненавiджу гэтых гадзiн!

- А чым яны больш гiдкiя за мышэй? Забiваеш адных, забiвай усiх!

- Не, пацукоў я не пераношу, - адказаў Скоцi.

Рой не спрачаўся. Iншым часам ён прымусiў бы яго яшчэ раз выкласцi свае тэорыi пра дабро i зло ў свеце жывёл. Але Рой ужо забыўся пра Скоцi. Аглядваючы хацiну, ён адчуваў, што час i жыццё бягуць надта хутка. Яшчэ параўнальна нядаўна гэтая хацiна ў глыбiнi лесу жыла паўнакроўным жыццём - i здавалася, што гэта будзе доўжыцца бясконца. Зараз яна была занядбана i амаль што разбурана. Яшчэ крыху - i пазы разыдуцца, страха правалiцца, бярвеннi патрэскаюцца, падлога прагнiе i ўся пабудова развалiцца.

|< Пред. 70 71 72 73 74 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]