Паляыничы (на белорусском языке) :: Олдридж Джеймс
Страница:
75 из 256
- Заўсёды спадзяешся ўбачыць тое, чаго на самай справе няма, - настойваў Рой.
- А на тых астравах ты ставiў пасткi? - спытаў Скоцi, перастаўшы веславаць, калi яны выйшлi на шырокае месца.
Справа ад iх, у самым цэнтры возера, над вадой уздымалiся два зарослыя рэдкiм лесам астраўкi - вяршынi дзвюх падводных скал.
- Не, калi замерзне, я стаўлю там дзве пасткi на лiсу, - адказаў Рой.
- Ты губляеш добрыя мясцiны для спажывы, - зазначыў Скоцi. - На такiя вось астраўкi норкi залазяць у гнёзды качак i чаек. Пастаў тут пару пастак, Рой.
- Але праз тыдзень-другi ўсе птушкi паляцяць, - сказаў Рой. - А з iмi сыдуць i норкi.
- Дык гэта ж праз некалькi тыдняў. I ўсё адно, калi возера замерзне, норкi там абавязкова будуць.
Рой ужо даўно страцiў надзею злавiць хоць адну норку на гэтых астравах, але зараз яго перапаўняла энергiя. Лес завалодаў iм, i ён павярнуў човен да выспы.
- Ладна, угаварыў ты мяне, Скоцi! - гукнуў ён. - Давай, мо паспеем паставiць пастку-другую i да змяркання вярнуцца дамоў.
Iх аб'яднанымi намаганнямi дванаццацiфунтовы човен хутка рэзаў цiхую ваду. Яны так старалiся, што нос чоўна задраўся, а карма асела. Адхiнуўшыся, яны знарок перанеслi цэнтр цяжару назад, каб плысцi на адной карме i такiм чынам зменшыць супрацiўленне вады. Трэба было быць першакласным грабцом, каб так моцна грабцi пры такой нераўнамернай i вялiкай нагрузцы, але абодва былi майстрамi сваёй справы.
|< Пред. 73 74 75 76 77 След. >|