Паляыничы (на белорусском языке) :: Олдридж Джеймс
Страница:
76 из 256
Яны хвалiлiся адзiн перад адным, старалiся разагнаць лодку як мага мацней кожны пад час свайго грабка. Удары вёслаў былi ўсё больш хуткiя i рэдкiя, човен усё больш задзiраў нос, але нiкому з iх не ўдавалася перамагчы. Зрэшты, вага i сiла тут не мелi значэння. Патрабавалася майстэрства i вынослiвасць, i абодва не здалiся да самай выспы.
Дапамагаючы адзiн аднаму, яны паставiлi тры пасткi на абедзвюх выспах. Працавалi спорна i хутка, скарыстаўшы дзеля прынады адну з падстрэленых Роем качак.
- Хутчэй, Скоцi, - сказаў Рой i адштурхнуў човен ад берага, ледзь дачакаўшыся сябра. - Я зусiм не збiраюся прагульваць цябе па возеры. Бярыся за вясло. Я з табой так папрацую, што ты да хацiны ледзьве дойдзеш. Давай, Скоцi! Давай!
Цяпер яны па-сапраўднаму спяшалiся, i было не да размовы. Толькi зрэдку Рой адкiдваў галаву i смяяўся, смяяўся з iхняга спаборнiцтва, смяяўся з напружаных i рухомых плячэй Скоцi, якiя мiльгалi перад iм, смяяўся ад зваблiвай радасцi зноў быць у лесе паблiзу ад сваёй хацiны.
Урэшце Рой замучыў Скоцi: ён быў маладзейшы, да таго ж гэта быў звыклы шлях Роя, якi спяшаўся дамоў. Вечарэла, а Рой быў нястомны ў змаганнi з цемрай. Рой, калi сказаць праўду, гроб за дваiх, калi яны ўцягнулiся ў вузкi залiў возера i перад iмi на самым беразе раптоўна з'явiлася нiзкая драўляная хацiна, якая нiбыта прысела на вялiзным пляскатым валуне.
- Вось табе i прыемнае вiдовiшча, - сказаў Рой стомленаму Скоцi. - Хацiна ў лесе, вяртанне паляўнiчага дадому.
- Дзе яго нехта чакае, - дадаў Скоцi.
|< Пред. 74 75 76 77 78 След. >|