Паляыничы (на белорусском языке) :: Олдридж Джеймс
Страница:
97 из 256
Ён сцвярджаў, што дзiкабраз, якi толькi тым i ўмее ўратавацца, што згортвацца ўкалючы клубок, - цар лесу таму, што выйграваў барацьбу з працiўнiкам. З iм не маглi справiцца нават пражэрлiвасць i жорсткасць сама мацёрага забойцы лесу - расамахi. Расамаха магла забiць i з'есцi дзiкабраза, нягледзячы на яго iголкi, але адразу пасля гэтага яна i сама здыхала, вельмi пакутлiва, бо iголкi з'едзенага дзiкабраза раздзiралi ёй горла, лёгкiя i страўнiк. Для Скоцi ў гэтым была паэзiя справядлiвай адплаты i зарука таго, што пакорлiвыя ўзвысяцца i што пасiўная абарона адзiна правiльная абарона. Ён дастасаваў гэта i да скунса, спрачаўся з Роем, што скунс iдэал жывёльнага свету. Скунс бясшкодны, адважны, усе ў лесе пазбягаюць яго проста таму, што баяцца, каб ён не аблiў iх смярдзючым струменем з хваставой залозы; скунс своеасаблiвы i незалежны, жыве адзiн i не кантактуе нават са сваiмi родзiчамi, ён ахайны, надзейны, дужы. Скунсу прызначана было стаць iдэальным узорам дабра, як ваўку альбо норцы - узорам зла. Усё прадвызначана - каму наканавана нарадзiцца забойцам, а каму - яго ахвярай; i барацьба памiж iмi - гэта барацьба зла з дабром. Вера Скоцi ў дзiкабраза i скунса прыводзiла яго да высновы, што пакорлiвыя перамогуць, хоць i з яго дапамогай.
Вось у чым была рознiца памiж iмi, вось сэнс iхняй маўклiвай спрэчкi.
Гэта была маўклiвая спрэчка, бо нiхто з iх не ўмеў выказаць сваiх аргументаў словамi. Яны нiколi не маглi дайсцi да сутнасцi справы. Яны разумелi, пра што спрачаюцца, але спрачацца маглi толькi фактамi, прыкладамi. Яны i зараз спрачалiся ўсё пра тое ж, хоць i былi моцна п'яныя.
|< Пред. 95 96 97 98 99 След. >|