Канстытуцыя Рэспублики Беларусь ад 15 сакавика 1994 года (на белорусском языке)   ::   Автор неизвестен

Страница: 23 из 39



Прэзiдэнт лiчыцца выбраным, калi за яго прагаласавала больш як палова грамадзян Рэспублiкi Беларусь,якiя прынялi ўдзел у галасаваннi.

Калi нi адзiн з кандыдатаў не набраў неабходнай колькасцi галасоў, то ў двухтыднёвы тэрмiн праводзiцца другi тур галасавання па двух кандыдатах, якiя атрымалi найбольшую колькасць галасоў выбаршчыкаў. Выбраным лiчыцца кандыдат у Прэзiдэнты, якi атрымаў пры паўторным галасаваннi больш паловы галасоў выбаршчыкаў, што прынялi ўдзел у галасаваннi.

Парадак правядзення выбараў Прэзiдэнта вызначаецца законам Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 99. Прэзiдэнт заступае на пасаду пасля прынясення Прысягi наступнага зместу:

"Заступаючы на пасаду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, урачыста клянуся служыць народу Рэспублiкi Беларусь, выконваць Канстытуцыю i законы Рэспублiкi Беларусь, добрасумленна выконваць ускладзеныя на мяне высокiя абавязкi".

Прысяга прыносiцца ва ўрачыстай абстаноўцы на спецыяльным пасяджэннi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь не пазней двух месяцаў з дня выбрання Прэзiдэнта. З моманту прынясення Прысягi нававыбраным Прэзiдэнтам паўнамоцтвы папярэдняга Прэзiдэнта спыняюцца.

Артыкул 100.

|< Пред. 21 22 23 24 25 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]