Канстытуцыя Рэспублики Беларусь ад 15 сакавика 1994 года (на белорусском языке)   ::   Автор неизвестен

Страница: 25 из 39

�зваляе ад пасады iншых членаў Кабiнета Мiнiстраў; прымае адстаўку ўказаных у гэтым пункце асоб;

5) прадстаўляе Вярхоўнаму Савету кандыдатуры для выбрання на пасады Старшынi Канстытуцыйнага Суда, Старшынi Вярхоўнага Суда, Старшынi Вышэйшага Гаспадарчага Суда, Старшынi Праўлення Нацыянальнага банка;

6) штогод прадстаўляе Вярхоўнаму Савету даклады аб становiшчы дзяржавы, па ўласнай iнiцыятыве або па прапанове Вярхоўнага Савета iнфармуе Вярхоўны Савет Рэспублiкi Беларусь аб рэалiзацыi ўнутранай i знешняй палiтыкi Рэспублiкi Беларусь;

7) звяртаецца з пасланнямi да народа Рэспублiкi Беларусь i Вярхоўнага Савета;

8) паведамляе Вярхоўнаму Савету аб Праграме дзейнасцi Кабiнета Мiнiстраў;

9) мае права ўдзельнiчаць у рабоце Вярхоўнага Савета i яго органаў, выступаць перад iмi ў любы час з прамовай або паведамленнем;

10) назначае суддзяў Рэспублiкi Беларусь, акрамя тых, выбранне якiх аднесена да кампетэнцыi Вярхоўнага Савета;

11) назначае iншых службовых асоб, пасады якiх вызначаны ў адпаведнасцi з законам, калi iншае не прадугледжана Канстытуцыяй;

12) вырашае пытаннi аб прыёме ў грамадзянства Рэспублiкi Беларусь, яго спыненнi i прадастаўленнi прытулку;

13) узнагароджвае дзяржаўнымi ўзнагародамi, прысвойвае класныя чыны i званнi;

14) ажыццяўляе памiлаванне асуджаных грамадзян;

15) прадстаўляе дзяржаву ў адносiнах з iншымi краiнамi i мiжнароднымi арганiзацыямi;

16) вядзе перагаворы i падпiсвае мiжнародныя дагаворы, назначае i адклiкае дыпламатычных прадстаўнiкоў Рэспублiкi Беларусь у замежных дзяржавах i пры мiжнародных арганiзацыях;

17) прымае даверчыя i адзыўныя граматы акрэдытаваных пры iм дыпламатычных прадстаўнiкоў замежных дзяржаў;

18) у выпадку стыхiйнага бедства, катастрофы, а таксама беспарадкаў, што суправаджаюцца гвалтам цi пагрозай гвалту з боку групы асоб i арганiзацый, у вынiку якiх узнiкае небяспека жыццю i здароўю людзей, тэрытарыяльнай цэласнасцi i iснаванню дзяржавы, уводзiць на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь або ў асобных яе мясцовасцях надзвычайнае становiшча з унясеннем у трохдзённы тэрмiн прынятага рашэння на зацвярджэнне Вярхоўнага Савета;

19) у выпадках, прадугледжаных законам, мае права адкласцi правядзенне забастоўкi або прыпынiць яе не больш чым на двухмесячны тэрмiн;

20) падпiсвае законы, мае права не пазней чым у дзесяцiдзённы тэрмiн з дня атрымання закона вярнуць яго са сваiмi пярэчаннямi ў Вярхоўны Савет для паўторнага абмеркавання i галасавання.

|< Пред. 23 24 25 26 27 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]