Канстытуцыя Рэспублики Беларусь ад 15 сакавика 1994 года (на белорусском языке)   ::   Автор неизвестен

Страница: 27 из 39

Прэзiдэнт можа быць зняты з пасады ў выпадку парушэння Канстытуцыi або ўчынення iм злачынства, а таксама датэрмiнова вызвалены ад пасады пры немагчымасцi выканання iм сваiх абавязкаў па стану здароўя пастановай Вярхоўнага Савета, прынятай большасцю не менш як дзве трэцi ад выбраных дэпутатаў Вярхоўнага Савета.

Пытанне аб зняццi Прэзiдэнта можа быць пастаўлена па прапанове не менш як 70 дэпутатаў Вярхоўнага Савета. Заключэнне аб парушэннi Прэзiдэнтам Канстытуцыi даецца Канстытуцыйным Судом, аб учыненнi злачынства - спецыяльнай камiсiяй Вярхоўнага Савета. З моманту вынясення заключэння Канстытуцыйнага Суда аб парушэннi Канстытуцыi цi заключэння спецыяльнай камiсii аб учыненнi злачынства Прэзiдэнт не можа выконваць свае абавязкi да вынясення Вярхоўным Саветам адпаведнага рашэння.

У выпадку зняцця Прэзiдэнта ў сувязi з учыненнем злачынства справа па сутнасцi абвiнавачання разглядаецца Вярхоўным Судом.

Артыкул 105. У выпадку вакансii пасады Прэзiдэнта або немагчымасцi выканання iм сваiх абавязкаў яго паўнамоцтвы да прынясення Прысягi нававыбраным Прэзiдэнтам пераходзяць да Старшынi Вярхоўнага Савета.

У гэтым выпадку абавязкi Старшынi Вярхоўнага Савета пераходзяць да Першага намеснiка Старшынi Вярхоўнага Савета.

Артыкул 106. Для рэалiзацыi паўнамоцтваў выканаўчай улады ў галiнах эканомiкi, знешняй палiтыкi, абароны, нацыянальнай бяспекi, аховы грамадскага парадку i iншых сферах дзяржаўнага кiраўнiцтва пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь ствараецца Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 107. Кабiнет Мiнiстраў складае свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзiдэнтам.

Члены Кабiнета Мiнiстраў назначаюцца i вызваляюцца ад пасады Прэзiдэнтам.

|< Пред. 25 26 27 28 29 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]