Канстытуцыя Рэспублики Беларусь ад 15 сакавика 1994 года (на белорусском языке)   ::   Автор неизвестен

Страница: 26 из 39

Калi Вярхоўны Савет большасцю не менш як дзве трэцi ад выбраных дэпутатаў пацвердзiць раней прынятае iм рашэнне, Прэзiдэнт абавязаны падпiсаць закон у трохдзённы тэрмiн; нявернуты ва ўказаны тэрмiн закон лiчыцца падпiсаным;

21) мае права адмяняць акты падведамных яму органаў выканаўчай улады;

22) прыпыняе рашэннi мясцовых Саветаў дэпутатаў у выпадку неадпаведнасцi iх закону;

23) узначальвае Савет Бяспекi Рэспублiкi Беларусь;

24) з'яўляецца Галоўнакамандуючым Узброенымi Сiламi Рэспублiкi Беларусь;

25) уводзiць на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь у выпадку ваеннай пагрозы або нападу ваеннае становiшча, аб'яўляе поўную або частковую мабiлiзацыю;

26) ажыццяўляе iншыя паўнамоцтвы, ускладзеныя на яго Канстытуцыяй i законамi.

Прэзiдэнт не мае права дэлегаваць якiм-небудзь органам цi службовым асобам свае паўнамоцтвы як кiраўнiка дзяржавы.

Артыкул 101. Прэзiдэнт выдае ў межах сваiх паўнамоцтваў указы i распараджэннi, арганiзуе i кантралюе iх выкананне.

Артыкул 102. Прэзiдэнт не можа займаць iншыя пасады, атрымлiваць апрача заработнай платы грашовыя ўзнагароджаннi, за выключэннем ганарараў за творы навукi, лiтаратуры i мастацтва.

Прэзiдэнт прыпыняе членства ў палiтычных партыях i iншых грамадскiх аб'яднаннях, якiя дамагаюцца палiтычных мэт, на ўвесь тэрмiн паўнамоцтваў.

Артыкул 103. Прэзiдэнт можа ў любы час падаць у адстаўку. Адстаўка Прэзiдэнта прымаецца Вярхоўным Саветам.

Артыкул 104.

|< Пред. 24 25 26 27 28 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]