Страница:
107 из 453
Бо раней пяці — нязручна.
— Пяці раніцы? — спытаў Хілінскі.
— Ну, ведаеш, — абурыўся я.
— Чалавеча, — з раптоўнай сур'ёзнасцю сказаў Хілінскі, — ты ўвогуле маеш уяўленне, дзе ты і калі ты?
— Шаснаццатага красавіка. Пан Хілінскі прапануе мне каньяк у дзевяць гадзін раніцы і шкадуе, што не прапанаваў мне гэтай работы, абудзіўшы ў пяць гадзін. Столькі часу згубілі! Зараз былі б ужо гатовенькія.
— Дзевяць гадзін вечара шаснаццатага красавіка.
За акном, сапраўды, не днела, а цямнела.
— Чорт, — сказаў я. — Няўжо гэта я… суткі?… То ж бо галава трашчала.
— Шахмацішкі адмяняюцца, — глуха сказаў Хілінскі, наліваючы чаркі. — Ну што такое здарылася? Раскажы, калі ёсць ахвота, як гэта ты дня не заўважыў?
Я расказаў. Ён сядзеў, грэў келіх далонню і цяжкавата думаў.
— Ну й фантазёр, — урэшце няпэўна выціснуў ён.
— Чаму фантазёр?
— Ды неяк яно… гм… дэтэктыўна занадта… І спрэчна… хаця і цікава… Тут табе здарэнне, тут табе, нібы з чароўнай скрынкі, шыфр… Тут табе, як на заказ, галава, якая за суткі гэткую работу зрабіла. Не па спецыяльнасці працуеш.
— Захапіўся.
— А малайчына, чорт пабірай! Дэшыфроўшчыкам бы ў штаб. А то часам месяцамі б'юцца. Што зараз думаеш рабіць?
— Буду шукаць месца.
— Дзе яго адшукаеш? Хіба ўжо ўсю краіну перакапаць.
— Паеду ў Альшаны. Кніга знойдзена там.
|< Пред. 105 106 107 108 109 След. >|