Чорны замак Альшански   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 115 из 453

Я, бо,шукаючы чалавечага голасу, ценю спагады ў ім, непатрэбна распусціў язык. Божым дарункам было ў гэты час з'яўленне свежага чалавека, ды яшчэ з такімі прадметамі ў руках, што ва ўсякага палезлі б на лоб вочы.

Па сходах падымаўся Ксаверы-Інэзілья Калаўр Лыганоўскі з медным абліччам. Бязлітасныя ягоныя вочы глядзелі паўзверх круглага шчыта, і ўзброены ён быў дзідай са здаравенным бронзавым наканечнікам.

— Гатова, — ціха сказаў я, — дастукаўся з пацыентамі. Ну, прынамсі, не Напалеон. Свежая манія.

— І ён убачыў на сцяне злавесны, чорны прывід дзеда-мароза, — сказаў Лыганоўскі, крыху прысаромлена ўсміхнуўся і дадаў: — Вось мастаку нясу. Масайскія дзіда і шчыт. Аксесуары для малюнка. Намалюе і за гэта абяцаў парапараваць.

— А я думаў, што ўрэшце з'явілася новая манія, што гэта вы ўваходзіце ў ролю Чомбэ, — сказаў я.

— Ну што вы! Не так ужо кепска ідуць мае справы. І не так я нізка паў.

— Адкуль гэта ў вас? — спытаў Хілінскі.

— А вы б зайшлі неяк да мяне.

— Не так ужо кепска ідуць мае справы, — іранічна паўтарыў ягоныя словы Хілінскі.

— Здагадваюся, паколькі вы яшчэ тут, а не ў маім дэпартаменце. А вы зайдзіце проста паглядзець, — сказаў псіхіятр.

— Цікава, — сказаў я. — Проста хоць у музей.

— А ў мяне і ёсць… амаль музей. Яно і пойдзе калісь у музей.

Бронза наканечніка была ўкрыта такім тонкім карбаваннем, што я зачараваўся.

|< Пред. 113 114 115 116 117 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]