Чорны замак Альшански   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 118 из 453

І навастрыў свой ножык, і купіў пластыра, каб заклейваць футляры для касет, і… Словам, працы мне хапіла, і я пастараўся зрабіць запасы, каб не псаваць камерцыі сталічным прадаўцам.

Але раней трэба было яшчэ раз схадзіць на Мар'янаву кватэру (перадачу рэчаў у музей дазволілі адкласці да майго вяртання з Альшан). Я не хацеў ісці туды без сведкаў, а галоўнае таму, што гэта было б занадта цяжка — ісці туды аднаму. Таму я зайшоў да Хілінскага, і «Абель з Бобкін-стрыт» згадзіўся раздзяліць са мной кампанію. Праўдзівей, з ахвотаю перарваў сваё сённяшняе «dolce far niente»*.

* Салодкае няробства.

На вуліцы дзяўчаты часта ўсё яшчэ азіраліся на яго: высокі, але не такі бамбіза, як я, «трохкутны», плячысты, але амаль зусім без клубоў. І я шкадаваў, што такі цудоўны ўзор роду чалавечага прападае, але й да глыбіні душы шкадаваў яго і разумеў. Урэшце, ён не варты быў шкадавання. Хутчэй, здзіўлення і павагі.

Сэрца маё зноў балюча сціснулася перад дзвярыма, калі я падумаў, што не пачую я сабачага брэху, не адчыніць мне дзверы мой друг. І ў кватэры тхнула нежылым, застаялым паветрам. Я адкрыў фортку, узяў сабе некалькі яго ўлюбёных кніг, невялікую мадэль карабля (ніхто ўжо, акрамя мяне, не ведаў, як ён усё жыццё марыў аб моры, але быў лагер, была да і пасля вайна, было сапсутае сэрца), зняў са сцяны адну гравюру з добрых, але не музейных і падарыў яе Адаму:

— Ну вось і ўсё.

І тут я заўважыў на століку ля фатэля кнігу. Я ведаў, тут заўсёды ляжалі апошнія кнігі, якія ён чытаў, і я захацеў паглядзець, што гэта было, апошняе.

Гэта была «Кніга джунгляў». Я вырашыў узяць і яе, і тут з кнігі выпаў маленькі лісцік паперы.

|< Пред. 116 117 118 119 120 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]