Страница:
119 из 453
Ляжаў, відаць, як закладка,а агляд памяшкання, вядома ж, быў павярхоўны.
Мар'ян
Збірайся, бяры для выгляду вуды і неадкладна выязджай на Романь. Калі затрымаюся крыху — павудзь гадзінку-паўтары. Вельмі трэба.
Я падаў запіску Хілінскаму.
— Гэта што?
— Нічога. Мой почырк. І папера мая.
— І што ж атрымоўваецца?
— Атрымоўваецца, што забіў я.
Усё ўва мне нібы скамянела. Адам уважліва агледзеў мяне.
— Вось што, хлопча, давай ты мне гэтую пісульку, а я адвязу яе Шчуку… Досыць таго, што ты на ёй адбіткі пальцаў зрабіў.
Ён узяў паперку чыстым аркушам паперы.
— І кніжку тваю заўтра давай Шчуку. Сапраўды, нешта тут не тое. А з тваёй палоскі зрабі копію.
— Зрабіў.
— А палосу схавай. Ну вось. Вазьмі яшчэ й гравюру і каці дахаты. Я — туды. Едзь. А то на табе бог твару паменшаў.
…На сходах чамусьці не гарэла святло. Я быў ужо на два маршы ніжэй сваёй хаты, калі пачуў нейкі дзіўны гук. Нешта мяне насцеражыла, і я застыў. Рыпенне паўтарылася. Я быў ужо на адзін марш ніжэй сваёй пляцоўкі, калі зноў пачуў ціхі рэзкі скробат і заўважыў у цемры невыразны сілуэт, цьмяны чалавечы цень. Нехта ўзломваў замок маёй хаты. І тады я на дыбачках стаў падымацца. Скрыгат. Яшчэ скрыгат. Я быў ужо амаль на месцы, калі той, відаць, нешта адчуў. Раздаўся ляскат, нібы нехта выдзіраў ключ, а пасля цень мітуснуўся паўз мяне, штурхануў плечуком — кнігі ўпалі — і кінуўся ўніз па сходах.
|< Пред. 117 118 119 120 121 След. >|