Чорны замак Альшански   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 19 из 453

Англіец? Нарвежац? Але падобен на дужа выцягнуты трохкутнік — плечы шырокія, а клубоў амаль зусім няма, і ногі пры хадзе, каб не парушыць гэтага трохкутніка, заўсёды ставіць блізка адну да адной.

Апрануты заўсёды бездакорна, ды яшчэ й з доўгай люлькай у зубах: «Містэр Сміт на Бобкін-стрыт». І толькі на паляванні, ці рыбалцы (ездзілі некалькі разоў), або ў кватэры, дзе няма старонніх, усё гэта замяняецца тыпова славянскай, мала таго, беларускай разбоўтанасцю. Сон дзе папала: куцавейкаю ля вогнішчаў, пяцьсот разоў «лісіцу» спаймаў»; стаптаныя чобаты — лата на лаце. І ўсё адно, нават у лахманах, — фацэт, нічога не скажаш. І азартны, зараза. Аднойчы, калі бесталковы сабака шукаў у другім баку, проста сам, ва ўсёй амуніцыі, з чаўна ў ваду скочыў. Па качку.

Знаёмства наша пачалося з балбатні ў двары. Гаварылі ўсе нешта пра чалавечыя захапленні. Ён маўчаў, ну я і вырашыў спытаць яго, а якое ў яго хобі.

— Бабачкі, — адказаў ён не толькі сур'ёзна, але й змрочна.

— Матылі?

— Я з вамі па-беларуску гавару. Жанчыны.

Нічога сабе манера жартаваць. На самай справе хобі ягонае — гравюры і кнігі. Частка знікла ў той час, калі гаспадарку вяла адна сястра, але нават тое, што засталося, здзіўляе. Багацюшчы кнігазбор: гісторыя права, філасофія, біялогія асабліва. Хрыбта гэтага падбору я, шчыра кажучы, так і не здолеў намацаць.

Пасля бібліятэка тая папоўнілася, ды яшчэ з'явіліся на сценах розныя егіпецкія, інданезійскія, афрыканскія рэчы.

|< Пред. 17 18 19 20 21 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]