Чорны замак Альшански   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 21 из 453



Так што ў нас поўны давер іадноснае веданне адзін аднаго.

Хілінскі сам захацеў жыць менавіта ў гэтым доме і Грыбка (проста любіць яго) перасяліў за сабой. А мо проста так.

Грыбок ніякі не грыбок, а здаравенны грыбіна, хаця і зусім малады, свежанькі, крамяны. А ўсё ж грыбок. Па цвёрдых (так і хочацца мне заўсёды ўшчыкнуць) шчочках, па цёмна-карычневых вачах, па агульнаму адчуванню чысціні, баравой яснасці і лёгкай, па ўзросту, ну… бяздумнасці, ці што.

Ну, давайце спускацца з маёй пляцоўкі разам са мной. Лёгкае рэха крокаў па прыступках.

Другі паверх. На ягонай пляцоўцы жыве лекар, да якога я, дзякуй богу, яшчэ ніколі не хадзіў і хадзіць не хачу і вам ніколі не раю, і няхай ён увогуле застанецца без працы і гладыёлусы разводзіць. Бо ён псіхіятр і, здаецца, працуе ў доме вар'ятаў. Калі я сустракаю яго, мне заўсёды хочацца заспяваць маскоўскую песеньку:

Балалаечку свою

Я со шкафа достаю,

На Канатчиковой даче

Тихо песенку пою.

Вижу — лезет на забор

Диверсант, бандит и вор,

Я возьму свою гранату

И убью его в упор.

Комплекс гэта нейкі, ці што?

У гэтага чалавека ў дзвярах ёсць вочка, якое ўставіла адна з жанчын, што часам прыязджаюць да яго. Мне ўвесь час здаецца, што гэта ён пабойваецца масавага візіту сваіх пацыентаў на дом. Імейка ягонае, да вашага ведама, Вітаўт Шапо-Калавур-Лыганоўскі. Калі б такое мне — я б ажаніўся з Жаклін Кенэдзі. Не, не ажаніўся б.

|< Пред. 19 20 21 22 23 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]