Чорны замак Альшански   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 23 из 453

Хо-хо!

Дзяўчаткі гожанькія, з пульхнымі роцікамі, з дурнаватымі яшчэ, нібы ў кацянят, шырокімі«глядзелкамі», з пышнымі агонамі валасоў. Штонікі абцягваюць формы, якія з часам абяцаюць зрабіцца дужа ладнымі.

Прыгожыя. Толькі не для мяне. Мне без малога сорак, а з іх самай старэйшай, на вока, дваццаць-дваццаць адзін. Звязацца? Каб праз дзесяць год рогі наставілі? Гэткае задавальненне саступаю вам. Стары я для іх. Часам, калі ўспомніш бомбы, і палон, і ўсё, што потым, дык нават здаецца — і ўвогуле стары.

Справа на першым паверсе дзвярэй няма. Там уваход у сутарэнне. Даведка аматарам дакладных лічбаў.

Кватэра № 22 — дзявоча-цыганская багема (масленае масла).

Кватэра № 23 — цікавы малады чалавек з вядром.

Кватэра № 24 — Вітаўт-Ксаверы-Інэзілья-Хасэ-Марыя Шапо-Калавур-Лыганоўскі, майстар па чалавечых мазгах з медным абліччам Скалігера Кан-Грандэ.

Кватэра № 25 — азартны палкоўнік з Бобкін-стрыт.

Кватэра № 26 — я з усімі сваімі комплексамі.

Кватэра № 27 — Кяневіч са сваім даўгалыгім парасткам.

Кватэра № 28 — паляначка з Грыбком. «У лузе на адной назе…»

Пяты паверх — тры майстэрні нежанатых мастакоў.

Двор. Звычайны новы двор з маладымі дрэўцамі, лавачкамі, газонамі, выбітымі на бубен футбольным мячом. Толькі што ў двары засталіся ад знесеных хат ускраіны двухпавярховы дамок, дуб, зарасці ясеню, пара груш ды некалькі асуджаных яблынь і вішань.

Дворнік Кухарчык дае мне «драстуйце». Гэткі сабе доўбня з каляным абліччам і кароткімі валасамі. І паўсюль ён лезе, дае парады, расказвае.

|< Пред. 21 22 23 24 25 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]